viasna on patreon

У Мінску судзяць былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі, якую абвінавачваюць у змове з мэтай захопу ўлады Дапоўнена

2022 2022-09-01T09:35:00+0300 2022-09-02T08:23:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/luckina-ksenia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ксенія Луцкіна

Ксенія Луцкіна

Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну пачынаюць судзіць 1 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Ксенію абвінавачваюць у змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). Журналістцы можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

Разглядаць справу будзе суддзя Таццяна Фалькоўская.

Палітзняволеная Ксенія Луцкіна  да жніўня 2020 года працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, а затым сышла з пазіцыі карэспандэнта тэлеканала "Беларусь 2" і ўвайшла ў асноўны склад "Каардынацыйнага савета".

Пазней Ксенія казала аб тым, што разам з іншымі журналістамі, якія звольніліся, яны плануюць стварыць "альтэрнатыўнае тэлебачанне" на YouTube. Праект развіваўся ў тым ліку пры ўдзеле Акадэміі Прэс-клуба. Першыя перадачы былі запісаныя, запуск павінен быў адбыцца ў студзені 2021.

Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 ў Мінску на бульвары Мулявіна. На працягу чатырох гадзін у яе дома праходзіў ператрус. У журналісткі канфіскавалі камп'ютар, тэлефон, флэшкі і дакументы.

З таго часу журналістка ўтрымлівацца ў СІЗА-1 Мінска.

Згодна з матэрыяламі справы, не пазней за 17 жніўня 2020 года Ксенія Луцкіна ўступіла ў “Каардынацыйнага савета”, у якім узначаліла групу інфармацыйнага забеспячэння і процідзеяння дзяржаўным СМІ.

Яна займалася стварэннем “беларускага грамадскага інтэрактыўнага тэлебачання”, мэтай якога, на думку следчых,  было “захаванне і скажэнне рэальных фактаў, эскалацыя пратэснай актыўнасці, стымуляванне расколу ў беларускім грамадстве, фарміраванне ў людзей негатыўнага думкі аб дзейнасці дзяржорганаў. Акрамя таго, абвінавачаная рыхтавала і рэдагавала тэксты заяў, зваротаў, іншых публічных выступаў і публікацый ад імя і ў інтарэсах “Каардынацыйнага савета” з мэтай напаўнення яго інтэрнэт-рэсурсаў, перадачы іх асобным сябрам для дэстабілізацыі палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне”.

Таксама Ксенія Луцкіна пад кіраўніцтвам асоб, якія маюць дачыненне да спробы дзяржаўнага перавароту, зняла рэкламны ролік для ініцыятывы INeedHelpBy. Сюжэт выкарыстоўваўся для актывізацыі пратэстнага руху, нівелявання разумення магчымай адказнасці за ўдзел у забастоўках.

7 ліпеня 2022 г. справу палітзняволенай накіравалі ў Вярхоўны суд.

«Кожны дзень на абязбольвальных уколах». У палітзняволенай Ксеніі Луцкінай за кратамі пагоршылася здароўе

У кватэры Ксеніі Луцкінай дагэтуль стаіць навагодняя ялінка, якую ўпрыгожылі якраз 22 снежня летась, у дзень, калі саму Ксенію затрымалі і з таго часу ўтрымліваюць на Валадарцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства