viasna on patreon

Жыхара Асіповічаў асудзілі па "справе Зельцэра" да трох гадоў калоніі і штрафу ў 3400 рублёў

2022 2022-08-29T17:35:34+0300 2022-08-29T18:08:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zelcer_902.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перастрэлка ў мінскай кватэры. 28 верасня 2021 года. Скрыншот: відэа КДБ

Перастрэлка ў мінскай кватэры. 28 верасня 2021 года. Скрыншот: відэа КДБ

Суд Асіповіцкага раёна 29 жніўня асудзіў па "справе Зельцэра" палітзняволенага мясцовага жыхара Мікалая Галаўкова да трох гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 3400 рублёў, піша MAYDAY.TEAM. Мужчыну ў закрытым рэжыме асудзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), абраза Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368) і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1). Справу разглядала суддзя Таццяна Сакратарова.

Вядома, што ў эпізодзе пра "абразу прадстаўніка ўлады" гаворка ідзе пра інцыдэнт, звязаны са смерцю Андрэя Зельцэра, які выстрэліў у супрацоўніка КДБ. Згодна з інфармацыяй MAYDAY TEAM, дзяржаўная абвінаваўца запатрабавала для Галаўкова чатыры гады пазбаўлення волі і штраф у 6400 рублёў, аднак суддзя Сакратарова абмежавалася трыма гадамі зняволення і штрафам у 3200 рублёў.

Пад вартай Галаўкоў утрымліваецца ўжо 11 месяцаў — з 30 верасня мінулага года.


Падтрымайце палітвязня па адрасе:

СІЗА-5, 213826, г. Бабруйск, 1-шы Пераезны завулак, 10, Мікалай Мікалаевіч Галаўкоў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства