viasna on patreon

Палітзняволенага TikTok-блогера Андрэя Бяляўскага асудзілі за паўдня да двух гадоў калоніі Дапоўнена

2022 2022-08-29T17:22:00+0300 2022-08-29T18:05:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiavsky_andrey.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 22 жніўня вынеслі прысуд 45-гадоваму TikTok-блогеру Андрэю Бяляўскаму — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі па арт. 368 Крымінальнага кодэкса, але падрабязнасці невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя Антон Дудаль пачаў разглядаць справу раніцай, а пасля абеду ўжо вынес прысуд. 

Нагадаем, Андрэя затрымалі 28 красавіка наўпрост на працы — у ягонай уласнай роварнай краме "Веласпортмайстар". Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіКа захапілі акаўнт Бяляўскага ў TikTok.

Дапоўнена абвінавачваннем.

Бабруйская пракуратура распавяла, у чым канкрэтна абвінавацілі блогера. Згодна з версіяй абвінавачвання, Бяляўскі 20 і 26 студзеня 2022 года "размясціў у сацыяльнай сетцы Tik-Ток два відэаролікі з абразамі ў адрас Аляксандра Лукашэнкі". Блогер прызнаў віну ў судовым пасяджэнні ў поўным аб'ёме. 

Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для блогера два гады зняволення — менавіта такое пакаранне і прызначыў для яго суддзя Антон Дудаль. Акрамя гэтага, у Бяляўскага канфіскавалі тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства".


Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, пасылкамі, бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Андрэй Мікалаевіч Бяляўскі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства