viasna on patreon

15 гадоў калоніі прызначылі мінчуку за "ўдзел у Маршах і за згвалтаванне малалетняй"

2022 2022-07-28T13:26:00+0300 2022-07-31T13:26:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leninski-sud-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дом правасуддзя ў Мінску

Дом правасуддзя ў Мінску

Суд Ленінскага раёна Мінска ў закрытым судовым пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Алега Вярцінскага паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 167 (іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненых з ужываннем гвалту, у дачыненні да заведама малалетняй) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук 28 ліпеня прызначыла яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

У сувязі з тым, што суд праходзіў у закрытым рэжыме, абставіны спраў невядомыя. Вядома толькі, што Вярцінскага судзілі 5 кастрычніка 2021 года ў судзе Мінскага раёна паводле невядомага артыкула і ён быў асуджаны да двух гадоў калоніі. 

Цяпер яго асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту і да 14 гадоў калоніі за "здзяйсненне іншых дзеянняў сэксуальнага характару, учыненых насуперак волі пацярпелай, з ужываннем гвалту, з выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелай, у дачыненні да заведама малалетняй". Шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў яму канчаткова прызначана 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць з Вярцінскага на карысць малалетняй пацярпелай 20 000 рублёў. Пазоў "Мінсктранса" перададзены на разгляд у парадку грамадзянскага судаводства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства