viasna on patreon

"Абразіў Лукашэнку і распальваў варожасць у Telegram-чаце": трэнера з Нясвіжчыны асудзілі да 2 гадоў калоніі

2022 2022-07-28T15:51:21+0300 2022-07-28T16:03:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grickevich_u.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім абласным судзе 21 ліпеня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма асудзілі 37-гадовага спартыўнага трэнера па армрэстлінгу з аграгарадка Сноў Несвіжскага раёна Аляксея Грыцкевіча. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і "распальванні сацыяльнай варожасці" ў Telegram-чаце. Прысуд вынесла суддзя Алена Міснік. 

Аляксей Грыцкевіч
Аляксей Грыцкевіч. Фота з сацсетак

Згодна версіі абвінавачвання, у лютым 2022 года з мабільнага тэлефона Аляксей Грыцкевіч «падрыхтаваў і размясціў у дэструктыўным Telegram-чаце паведамленні, у якіх публічна абразіў кіраўніка дзяржавы».  Ён жа ў сакавіку 2022 года ў Telegram-чаце апублікаваў відэапаведамленне, у якім заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да групы асоб, аб'яднаных па прыкметах нацыянальнай і сацыяльнай прыналежнасці.

Вядома, што Аляксея затрымалі 6 сакавіка — супрацоўнікі САХРа выламалі дзверы ў кватэру. 28 чэрвеня — месяц таму — КДБ унёс Грыцкевіча ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. 

На судзе Аляксей віну не прызнаў.

У выніку пракуратура Мінскай вобласці на падставе ч. 1 арт. 368 і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса запрасіла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд вынесла суддзя Алена Міснік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства