viasna on patreon

За абразу Лукашэнкі ў Светлагорску асудзілі ужо былога работніка "Хімвалакна"

2022 2022-07-22T13:41:06+0300 2022-07-22T13:59:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shychykaila-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Чычыкайла

Алег Чычыкайла

У судзе Светлагорскага раёна 22 ліпеня вынесены прысуд па  крымінальнай справе работніка “Хімвалакна” Алега Чычыкайлы, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Галіна Гулевіч.

Аб яго затрыманні стала вядома 31 траўня, а 3 чэрвеня яго змясцілі пад варту ў СІЗА-3 ў Гомелі.

Па матэрыялах абвінавачання Чычыкайла пакінуў у інтэрнэце каментарый, які палічылі абразлівым у дачыненні да прэзідэнта.

Судовыя пасяджэнні праходзілі ў будынку былога прафесійнага ліцэя хімікаў, дзе часова размяшчаецца суд Светлагорскага раёна ў сувязі з рэканструкцыяй існуючага будынка.

Суд прызнаў Чычыкайлу вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.

Ужо ў панядзелак 25 ліпеня ў светлагорскім судзе зноў будуць судзіць за «абразу прэзідэнта». У якасці абвінавачанай будзе жыхарка Светлагорскага раёна Наталля Леановіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства