viasna on patreon

"Турэмнае мастацтва як канцэнтрат беларускай думкі". Імпрэза "Палітзняволеная літаратура" пройдзе ў Лодзі

2022 2022-07-20T13:29:26+0300 2022-07-20T14:01:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitzniavolenaja_litaratura_anons.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах Дзён беларускай культуры, арганізаваных Беларускай Радай культуры, Фонд "Беларусы ў Лодзі" запрашае 23 ліпеня на імпрэзу, прысвечаную літаратуры беларускіх палітвязняў.

 

“Палітзняволеная літаратура” — гэта мерапрыемства, якое актуалізуе сучасную беларускую літаратуру ў пераломны для грамадства час. Турэмнае мастацтва, як канцэнтрат беларускай палітычнай і філасофскай думкі, пераасэнсоўвае той час і той стан, у якім мы ўсе зараз знаходзімся. Новая культура і новыя каштоўнасці нашага грамадства выспяваюць і фармулююцца людзьмі, што знаходзяцца за кратамі. Слухаючы іх галасы, мы можам акрэсліць для саміх сябе тут і зараз, дзеля чаго мы ўсё гэта робім, дзеля чаго мы як супольнасць ідзем на барацьбу і страты, чалавечыя, лёсавыя, культурныя. 

Арганізатары запрашаюць да саўдзелу ў падтрымцы і аналізе палітзняволенай спадчыны.

Лайн-ап мерапрыемства:

  • 16:00-18:00 Тэатральна-канцэртная частка: форум-спектакль “Цэнзар” і сумеснае напісанне лістоў нашым палітвязням, выкананне твораў палітзняволеных.
  • 18:00-19:30 Дыскусія “Феномен беларускай палітзняволенай літаратуры ў кантэксце часу і сусветнага мастацтва” з удзелам прадстаўніцы ПЦ “Вясна” Алены Лапцёнак, прадстаўніка Беларускага ПЭНа Андрэя Хадановіча, метадолага, незалежнага эксперта ў галіне адукацыі Святланы Мацкевіч і іншых экспертаў.
  • 19:30-22:00 Канцэрт, прысвечаны творам палітвязняў і людзей мастацтва, якія прайшлі праз сістэму рэпрэсій у Беларусі, з удзелам Юрыя Стыльскага (гурт “Дай дарогу!”) і гурта Разбітае Сэрца Пацана.

Час і адрас:

23 ліпеня, 16:00-22:00.
горад Лодзь (Польшча), Дом літаратуры, вул. Рузвельта, 17. 

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз фэйсбук.  А таксама праз сацсеткі "Беларусаў Лодзі": тэлеграм і Інстаграм. Прадугледжаны і анлайн-трансляцыі мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства