viasna on patreon

У Рэчыцы асудзілі мужчыну, які прагнаў з двара міліцыянтаў, прыняўшы іх за бандытаў

2022 2022-07-05T14:46:32+0300 2022-07-05T14:58:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karaseu-m.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Карасёў

Міхаіл Карасёў

У судзе Рэчыцкага раёна 4 ліпеня вынесены прысуд Міхаілу Карасёву, шматдзетнаму бацьку, які з бензапілой выгнаў са свайго дома людзей у цывільным. Яго абвінавацілі ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Вадзім Бобыраў.

Машыніст Рэчыцкага метызнага завода Міхаіл Карасёў быў затрыманы 2 сакавіка 2022 года, калі да яго ў дом увайшлі прыйшлі двое асоб у цывільным, якія хацелі затрымаць жонку.

Тады ён уключыў бензапілу і прагнаў міліцыянтаў, прыняўшы іх за бандытаў. А праз некаторы час за ім прыехаў узмоцнены нарад.

Суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на два гады.

Таксама ён павінен выплаціць абодвум пацярпелым міліцыянтам матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды у памеры па 500 рублёў.

На ягоную  жонку склалі два адміністрацыйныя пратаколы — 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і 24.3 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). 

У сям’і Карасёвых на выхаванні чацвёра дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства