viasna on patreon

Два гады калоніі прысудзілі мазырчуку за абразу прэзідэнта і знявагу дзяржаўнай сімволікі

2022 2022-06-29T12:47:07+0300 2022-06-29T13:06:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/knishonak-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Галіна Кніжонак-Максімава

Суддзя Галіна Кніжонак-Максімава

Суд Мазырскага раёна 28 чэрвеня ў закрытым рэжыме разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара райцэнтра Уладзіслава Ганчарова адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Паводле версіі следства ён нібыта абразіў прэзідэнта Беларусі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), прадстаўнікоў улады (арт. 369), а яшчэ зняважыў дзяржаўныя сімвалы (арт. 370).

Справу разглядала суддзя Галіна Кніжонак-Максімава.

Паводле матэрыялаў справы, мужчына размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках выяву з публікацыямі, якія змяшчаюць абразу ў адрас Прэзідэнта Беларусі. Акрамя таго, апублікаваў малюнак, на якім дзяржаўны герб нашай краіны намаляваны на фоне свастыкі. Затым падрыхтаваў і апублікаваў пад фатаграфіяй і звесткамі намесніка начальніка 4 аддзела трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь каментар, які супярэчыць агульначалавечай маралі.

 Суд прызнаў мазырчука вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта, абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, учыненым у Інтэрнэце, і ў здзеку з дзяржаўнага герба.

Суд прызначыў Ганчарову пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (1600 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства