viasna on patreon

Апазналі па фота і пакаралі "хатняй хіміяй" чарговага ўдзельніка акцый пратэсту 2020 года

2022 2022-06-24T09:36:00+0300 2022-06-24T10:54:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-2020-09-20-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота

Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота

Суд Ленінскага раёна Мінска 9 чэрвеня вынес прысуд жыхару Барысава Вячаславу Ласю, абвінавачанага ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1. арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Шут.

Па матэрыялах абвінавачання, Вячаслаў Лось у адзін з восеньскіх дзён 2020 года, з 14 гадзін да 19 гадзін, знаходзячыся ў Мінску на праезнай частцы вуліц у раёне праспекта Машэрава і прылеглых вуліцах, "з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады супрацоўнікаў АУС, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, далучыўся да групы грамадзян, якія ўдзельнічалі ў супрацьпраўных дзеяннях”.

Вячаслаў Лось, выкарыстоўваючы ў якасці пратэснай сімволікі палатно бел-чырвона-белага колеру, стаяў і рухаўся па праезнай частцы вуліц, блакаваў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго адбылося парушэнне і спыненне працы грамадскага транспарту.

Дапытаны ў судовым пасяджэнні абвінавачаны Лось віну ў здзяйсненні інкрымінаванага злачынства прызнаў цалкам, а матэрыяльны пазоў КУП “Мінсктранс” часткова.

Суду патлумачыў, што прыехаў па асабістых справах на вуліцу Ціміразева, дзе прыпаркаваў аўтамабіль, паколькі далей рух быў абмежаваны супрацоўнікамі АУС. Далей, убачыў натоўп людзей, якія рухаўся па праезнай частцы, у якіх у руках былі бел-чырвона-белыя сцягі, людзі пляскалі ў ладкі і выкрыквалі лозунгі. Аб наяўнасці дазволу на правядзення гэтага мерапрыемства на той момант не задумваўся. Патрабаванняў супрацоўнікаў АУС аб спыненні ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, аб неабходнасці пакінуць праезную частку і разысціся, не чуў.

Абвінавачанне лічыць, што неабвержным доказам вінаватасці Лася з'яўляецца фотаздымак, які паказаў акалічнасці ўчыненых абвінавачаным дзеянняў.
Суд пастанавіў прызнаць Вячаслава Лася вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады.

Аўтамабіль абвінавачанага пакінуты пад арыштам да поўнага спагнання матэрыяльнага пазову транспартнікаў.

Вячаслава Лася вызвалілі ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства