viasna on patreon

Затрыманне за падпіскі, штраф за карагод і «прызнанне» пад прымусам: хроніка пераследу 31 траўня Дапоўнена

2022 2022-05-31T15:33:22+0300 2022-05-31T18:06:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/natalliia_gancharenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў. Незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Наталлю Ганчарэнку з Мінска прымусілі «пакаяцца»

Наталля Ганчарэнка
Наталля Ганчарэнка

У Мінску затрымалі 32-гадовую Наталлю Ганчарэнку. У «пакаяльным відэа» яна «прызнаецца» ў тым, што перакрывала рух транспарту падчас жнівеньскіх акцый пратэсту ў 2020 годзе, была падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама зарэгістравалася ў плане «Перамога».


У Віцебску падманам арыштавалі Ігара Кашлача

У Віцебску за падпіску на «экстрэмісцкія інфармацыйныя крыніцы» затрымалі Ігара Кашлача. Ёсць дадзеныя, што цяпер ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС Віцебска, куды затрыманы прыйшоў сам, бо першапачаткова яго выклікалі туды, каб апытаць з нагоды асацыяльных і амаральных паводзінаў суседзяў з ягонага ж пад'езда.


Вольгу Елісееву аштрафавалі за ўдзел у карагодзе і канфіскавалі тэлефон

Вольга Елісеева
Вольга Елісеева

Стала вядома, што маці шасцярых дзяцей Вольгу Елісееву пасля двух сутак утрымання ў ІЧУ аштрафавалі на 10 базавых велічынь і канфіскавалі тэлефон. Нагадаем, у суботу беларусы, якія захапляюцца старажытнымі абрадамі, сабраліся на беразе Дняпра, каб правесці паганскі баявы карагод, але ім перашкодзіў АМАП. Было затрымана 6 мужчын і 14 жанчын, сярод якіх была і Вольга Елісеева.


Затрымалі тыктокера Андрэя Багадзяжа

Андрэй Багадзяж
Андрэй Багадзяж

Пра затрыманне 23-гадовага хлопца паведаміла «Наша Ніва». Прычына затрымання Андрэя Багадзяжа - палітычны кантэнт і дэманстрацыя цішоткі з Пагоняй. Назва яго Тыктока і колькасць ягоных падпісантаў нявядомыя. Вядома толькі, што хлопец гадаваўся ў адной з SOS-дзіцячых вёсак: гэта дзіцячы дом сямейнага тыпу. На відэа, апублікаваным на праўладных каналах, хлопец вельмі напужаны. Сілавікі прымушаюць яго «каяцца» і казаць «працуйце, браты».

Папоўніўся спіс экстрэмістаў

МАЗ 97%

МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» telegram-чат «МАЗ 97%». Згодна з інфармацыяй ведамства, у яго структуру таксама ўваходзіць telegram-чат «МАЗ для жизни».


Чорная кніга Беларусі

У гэты ж спіс папалі інтэрнэт-рэсурсы «Черная книга Беларуси» і «Каратели Беларуси».



Дзікае паляванне

Таксама «экстрэмісцкімі фармаваннямі» былі прызнаныя тэлеграм-канал «ВСЕ НАРУШЕНИЯ» і youtube-канал «Дзікае паляванне».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства