viasna on patreon

Сяброўцы Прэзідыума БСДП Людміле Волкавай прызначылі два гады калоніі

2022 2022-05-31T15:17:02+0300 2022-05-31T15:54:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/volkava_ludmila.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння суд Ленінскага раёна Мінска агучыў прысуд палітзняволенай сяброўцы Прэзідыума БСДП Людміле Волкавай. Суддзя Юлія Шут прызнала яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзеле ў дзесяці паслявыбарчых акцыях пратэсту і прызначыла два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе тэлеграм-канал партыі. Менавіта такое пакаранне запрашваў дзяржабвінаваўца. Акрамя таго суддзя задаволіў пазоў Мінсктранса на суму 152 тысячы рублёў за блакіроўку руху грамадскага транспарту.

Людміла Волкава
Людміла Волкава

Нагадаем, Людмілу затрымалі 19 студзеня – чатыры месяцы яна ўтрымліваецца пад вартай. Яе затрымалі наўпрост на працы і павезлі дадому на ператрус. Сілавікі забралі ў яе тэлефон і выдалілі ўсіх падпісчыкаў у афіцыйным тэлеграм-канале партыі, а сімволіку БСДП у ім замянілі на дзяржаўны герб.

Падчас следства было выяўлена дзесяць эпізодаў яе ўдзелу ў паслявыбарчых пратэстах 2020 году, за якія яе асудзілі. У БСДП мяркуюць, што трыгерам для яе затрымання стала яе скарга ў пракуратуру з просьбай вярнуць канфіскаваную падчас ператрусу тэхніку.

У Людмілы на свабодзе застаўся 6-гадовы сын Васіль. Яго яна выхоўвае адна.


Падтрымайце яе лістамі салідарнасці, грашовымі пераводамі і пасылкамі:

Людміла Вітальеўна Волкава

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства