Жыхара Жлобіна асудзілі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту 2020 года
У судзе Жлобінскага раёна 19 траўня вынесены прысуд крымінальнай справы 20-гадовага Руслана Міхайлава. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) а таксама ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергіевіч.
Руслан Міхайлаў, па версіі следства, прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавых акцыях, якія прайшлі ў Жлобіне адразу пасля выбараў у жніўні 2020 года.
Па матэрыялах абвінавачання, разам з іншымі, выходзіў на праезную частку, парушаў грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Суд пастанавіў прызнаць Руслана Міхайлава вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў.