Палітвязня асудзілі да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за стварэнне закрытага дваровага тэлеграм-чата
У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў зняволення асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова. Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў.
36-гадовага жыхара Віцебска затрымалі 20 верасня мінулага года. Да гэтага часу Павел утрымліваецца ў СІЗА №2 у Віцебску. Даведацца падрабязнасці справы палітвязня амаль немагчыма: адвакат і жонка знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, а суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што падчас следчых дзеянняў у тэлефоне Паўла знайшлі закрыты дваровы тэлеграм-чат, у якім знаходзіліся ўсяго тры чалавекі. У адным са сваіх паведамленняў мужчына зрабіў рэпост відэа, якое было прызнанае экстрэмісцкім, але ўжо пасля яго затрымання.
У выніку, мужчыну асудзілі па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса да калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён адбывае пакаранне ў ПК-22 у Івацэвічах.
Падтрымайце палітвязня па адрасе:
СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2
Павел Мікалаевіч Сакалоў
"Усяго толькі выехаў на ровары — і цяпер пагражае 7 гадоў калоніі". Гісторыі палітвязня з Віцебска Паўла Сакалова