viasna on patreon

Удзельніцу акцыі пратэсту паўгода трымалі ў СІЗА і асудзілі на два з паловай гады "хіміі"

2022 2022-05-11T07:26:16+0300 2022-05-11T15:04:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pasehina-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анастасія Пацехіна. Фота з сацыяльных сетак

Анастасія Пацехіна. Фота з сацыяльных сетак

Суд Маскоўскага раёна Мінска 10 траўня абвясціў вырак па крымінальнай справе Анастасіі Пацехінай. 23-гадовую дзяўчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Кацэр.

Палітзняволеную Анастасію Пацехіну затрымалі 9 лістапада 2021 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

Па матэрыялах абвінавачання, Пацехіна на адной з паслявыбарчых акцый пратэсту ўвосень 2020 года разам з іншымі неўстаноўленымі асобамі груба парушала грамадскі парадак, выходзіла на праезную частку вуліц, чым замінала працы грамадскага транспарту, на законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі не рэагавала.

Прысуд: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады ("хімія").

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства