viasna on patreon

У Віцебску вынесеныя прысуды за “экстрэмісцкія перформансы”

2020 2020-05-05T09:50:00+0300 2022-05-05T13:13:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-perfomans-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Злева направа: Кацярына Макарэвіч, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Юлія Лабунова. Фота "НН"

Злева направа: Кацярына Макарэвіч, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Юлія Лабунова. Фота "НН"

У судзе Віцебскага раёна 6 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за “экстрэмісцкія перформансы”.

Абвінавачаныя – палітвязні Ірына Пярцова, Арцём Латышаў, Кацярына Макарэвіч і Юля Лабунова.

У залежнасці ад ролі кожнага ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў іх абвінавачваюць па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства);

ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

арт. 341 (псаванне маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Зубеня.

У Віцебску чатырох палітвязняў судзяць за “экстрэмісцкія перформансы”

У жніўні 2021 года абвінавачаныя арганізавалі акцыю на віцебскіх могілках. Для рэалізацыі сваіх задумак яны выкарыстоўвалі чужую магілу, на якую паставілі партрэт кіраўніка дзяржавы і знялі на мабільны тэлефон пастановачныя пахаванні.

У судзе ў сувязі з несупадзеннямі ў паказаннях некаторых абвінавачаных, дадзеных пад час следства і ў судзе, была дапытаная Ірына Пярцова.

Яна патлумачыла, што да яе ў СІЗА прыяжджаў супрацоўнік ГУБАЗІК, настойваў, каб яна напісала “яўку з павіннай”, падказваў, як гэта зрабіць і што пісаць. Маўляў, пішы, бо астатнія ўжо прызналіся. Гэта твой першы крок на волю.

Большасць супярэчлівых паказанняў тычылася ролі Кацярыны Макарэвіч, якая, па ранейшых паказаннях, нібыта займалася фінансаваннем пратэстнай дзейнасці, падтрымлівала сувязь з BySOL, перадавала грошы на правядзенне акцый.

Абвінавачаная паказалі ў судзе, што ў акцыі на могілках таксама брала ўдзел і Ірына Базылевіч.

 5 траўня ў ходзе судовага працэсу былі дапытаныя сведкі.

Кіроўца-міліцыянер Андрэй Падрэз і міліцыянер роты ППСМ Андрэй Кайгародаў  амаль нічога не памятаюць пра падзеі 2020 года. Падтрымалі паказанні, якія давалі пад час следства. Натоўп на вуліцы быў шумны, некаторыя заміналі затрыманням, Кайгародаў адчуў удары па целе. Хто іх наносіў – не памятае.

Суд пастанавіў прызнаць вінаватымі ўсіх чатырох адвінавачаных і прызначыць ім пакаранне:

Ірыне Пярцовай - 

Арцёму Латышаву - 

Кацярыне Макарэвіч - 

Юлі Лабуновай - 

Пад час допыту абвінавачаных выявілася, што дачыненне да гэтай крымінальнай справы маюць і іншыя асобы: Святлана Гуркоўская, Павел Сакалоў, Марына Праслава, Ірына Базылевіч.  Матэрыялы следства па іх выдзелены ў асобную вытворчасць.

У Віцебску працягваецца судовы працэс над удзельнікамі "экстрэмісцкіх перформансаў”

Пад час допыту ў судзе Ірына Пярцова віну прызнала часткова, адмаўляе ў сваіх дзеяннях палітычную і сацыяльную варажнечу. Наконт перфомансу на могілках патлумачыла, што не зусім усведамляла свае дзеянні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства