viasna on patreon

ШІЗА і правакатар: ціск на Арцёма Анішчука ў калоніі працягваецца

2022 2022-04-14T18:10:21+0300 2022-04-15T09:20:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arcjom_aniszczuk_fota_z_sacsetak_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асуджанага фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца» Арцёма Анішчука, які зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі, змясцілі ў штрафны ізалятар. Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ціск на зняволенага працягваецца ў бабруйскай калоніі №2. 

Арцём, фота з сацсетак
Арцём, фота з сацсетак

7 красавіка Арцём выявіў, што ў сухафрукты, якія захоўваліся ў яго рэчах на складзе, залілі вадкі сродак для мыцця посуду. А за два-тры тыдні да гэтага Арцём распавёў адвакату, што да яго "пасадзілі правакатара", з якім ён вымушаны дзяліць адну тумбачку. Па словах Арцёма, той складваў туды забароненыя рэчы, якія прыпісвалі Арцёму.

Акрамя гэтага вядома, што начальнік атрада прапанаваў паляжаць Анішчуку замест пастраення, каб выпісаць спагнанне. Калі Арцём адмаўляўся, то той пачаў выказваць незадаволенасць, што адбілася на стаўленні да Арцёма.

Вядома, што Анішчук збіраўся запісвацца ў панядзелак 11 красавіка да начальніка калоніі, каб выказаць усе скаргі, але невядома, ці атрымалася ў яго патрапіць на прыём. Сёння стала вядома, што Арцёма змясцілі ў ШІЗА. Па папярэдняй інфармацыі, тэрмін — восем сутак. Афіцыйная прычына пакуль невядомая.

Акрамя гэтага, праваабаронцам вядома, што распачатая праверка па факце пагроз начальніку магілёўскай калоніі Аляксею Лазарэнку, дзе раней утрымліваўся Анішчук. У межах гэтай праверкі аператыўны супрацоўнік калоніі дапытваў вязня.

Арцёма змяшчалі ў ШІЗА на 7 сутак у бабруйскай калоніі ў лістападзе. Таксама ў кастрычніку 2021 года і ў лютым гэтага года вязня пазбавілі доўгатэрміновых спатканняў. 

Нагадаем, год таму Арцёма Анішчука асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі і этапавалі ў магілёўскую калонію №15. Там ён заяўляў пра катаванні і збіццё. Каб спыніць гвалт і ціск у адносінах сябе, яму прыйшлося праглынуць металічныя прадметы. У ПК-15 супраць Арцёма завялі крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справа да гэтага часу не закрытая, хоць пракуратура вынесла адпаведную пастанову.

Жонка зняволенага Арцёма Анішчука: Пасля пракурорскай праверкі мужа збіваў начальнік калоніі

У магілёўскай калоніі №15 не спыняецца ціск на асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі Арцёма Анішчука — фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў".

Арцёма ў верасні перавялі ў бабруйскую калонію №2. Там ён даведаўся, што супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 369 Крымінальнага кодэкса — за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце да яго затрымання. Следства па ёй працягваецца і цяпер.

Па фактах публікацый у медыя ў адносінах да Вольгі праводзілася праверка па артыкуле за паклёп на начальніка калоніі №15. Жонку Арцёма 28 снежня затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Перад гэтым дома ў Анішчукоў правялі ператрус, але яны нават не пакінулі пастанову, дзе мусілі быць пазначаны падставы для ператрусу і артыкул Крымінальнага кодэкса.

"Будзеш сядзець ад званка да званка". Катаванні, бясконцыя ШІЗА, ціск: што вядома пра асуджаных па "справе пяцёркі"

"Вясна" пагаварыла са сваякамі зняволеных па справе "пяцёркі" і распавядае, як адміністрацыі калоній ствараюць невыносныя ўмовы ўтрымання для Паўла Сахарчука, Ягора Яўстратава і Арцёма Анішчука.

Падтрымаць Арцёма:

ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства