viasna on patreon

Жыхару Смаргоні прысудзілі 2,5 гады “хіміі” за малюнак і надпісы пра Лукашэнку ў Аднакласніках

2022 2022-03-16T17:05:25+0300 2022-03-16T17:08:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_molotok.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

15-16 сакавіка суд Смаргонскага раёна разглядаў справу мясцовага жыхара Яўгена Шулюка, якога абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства па ч.1 арт. 367 “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Судовае пасяджэнне ўзначаліў суддзя Сяргей Боландзь. Бок дзяржабвінавачвання падтрымліваў Андрэй Клышэвіч.

У віну мужчыну ставяць тое, што на сваёй старонцы ў Аднакласніках ён размясціў знойдзены ў інтэрнэце малюнак з выявай Лукашэнкі з надпісамі, якія змяшчалі словы “коварен”, “жаден”, “таракан”, “обманщик” і інш.

Судова-лінгвістычная экспертыза вырашыла, што гэтыя словы абразлівыя, негатыўна характарызуюць прэзідэнта і змяшчаюць у сабе паклеп.

Падчас судовага пасяджэння пракурор запатрабаваў прызнаць абвінавачанага рэцыдывістам, бо ў Яўгена ёсць непагашаная судзімасць па арт. 205 “Крадзеж”, а таксама 5 адміністрацыйных правапарушэнняў у мінулым, якія, як стала вядома праваабаронцам, не звязаны з пратэстнай дзейнасцю. Акрамя гэтых абставін, абцяжарваючых вінаватасць Яўгена Шулюка, пракурор адзначыў, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра абразу ажно вышэйшай службовай асобы краіны.

Вядома, што жонка Яўгена, з якой ён разам выхоўвае двух маленькіх дзетак ад мінулых зносін, зараз цяжарная. Ёй патрэбна падтрымка і дапамога. Тым не менш, у якасці пакарання дзяржабвінаваўца запытаў для Шулюка 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

16 сакавіка суд Смаргонскага раёна прызнаў Яўгена Шулюка вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч.1 арт. 367 “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” і прызначыў яму 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства