viasna on patreon

Пачалі судзіць палітзняволенага экс-пракурора Бабака: суд зрабілі закрытым

2022 2022-03-11T19:54:59+0300 2022-03-11T19:54:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babak-2506.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся суд над палітзняволеным былым памочнікам пракурора Першамайскага раёна сталіцы Яўгенам Бабаком, якога ўжо дзевяць месяцаў утрымліваюць пад вартай. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці). Справу супраць палітвязня разглядае суддзя Валянціна Зенькевіч, дзяржабвінавачванне падтрымлівае сумнавядомая Аліна Касьянчык. Працэс зрабілі закрытым.

Яўген Бабак
Яўген Бабак

Як піша "Наша Ніва", напачатку працэса Касьянчык заявіла хадайніцтва зрабіць пасяджэнне закрытым, бо ў матэрыялах справы маецца інфармацыя з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Перад закрыццём працэсу Яўген паспеў пацікавіцца курсам рубля і паіранізаваць, што незадоўга да затрымання планаваў пераехаць у Кіеў. Таму цяпер лічыць, што пакуль можна і пасядзець, бо іначай давялося б ваяваць. 

Бабак стаў вядомы тым, што ў жніўні 2020-га ініцыяваў праверку людзей у форме ДАІ, якія збілі байкераў ва Уруччы ноччу 11 жніўня. Праверцы, аднак, не далі ход, а самога Бабака прымусілі звольніцца.

Яго затрымалі 11 чэрвеня 2021 года на 15 сутак за "пікетаванне праз размяшчэнне на балконе бчб-сцяга". 25 чэрвеня стала вядома, што Бабак атрымаў яшчэ 15 сутак. Са слоў сукамернікаў экс-пракурора, новы пратакол на яго склалі за інфармацыю, якая была ў яго тэлефоне. Але пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту на волю ён так і не выйшаў, бо супраць Яўгена ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 342 КК.

Яўген перадае прывітанне ўсім, хто яго падтрымлівае, кажа, што ў яго ўсяго хапае, а калі ёсць жаданне ахвяраваць яму, то лепш накіраваць гэтыя сродкі на дапамогу дзецям з праграмы UNIHELP.  Рэкламу з просьбай падтрымкі ад сем'яў ён часта бачыць па тэлевізары ў камеры. 

Адрас для лістоў:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2,

Яўген Ігаравіч Бабак

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства