viasna on patreon

У КДБ пацвердзілі інфармацыю пра затрыманне ўдзельнікаў груп, якія «планавалі зрыў рэферэндуму»

2022 2022-02-20T12:10:15+0300 2022-02-21T10:59:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kdb-zatrymanne-2022.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з відэа КДБ

Скрыншот з відэа КДБ

У эфіры праўладнага тэлеканалу АНТ былі паказаныя кадры затрымання, а таксама распавялі пра нейкія ўлёткі, якія нібыта адпраўлялі сябрам выбарчых камісій:

«Настаўнікі! Лічыце галасы на рэферэндуме сумленна. Калі будзе інакш, то бойцеся! Мы да вас прыйдзем і спытаем».

Раней МУС паведаміла аб тым, што ў Беларусі распачалі дзевяць крымінальных справаў, звязаных з правядзеннем рэферэндуму.

Так, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Аляксандр Купчэня паведаміў на прэс-канферэнцыі, што у Беларусі распачалі дзевяць крымінальных спраў, звязаных з канстытуцыйным рэферэндумам, прызначаным на 27 лютага.

"Следчымі органамі на гэты момант ужо распачата дзевяць крымінальных спраў, у тым ліку за перашкоду праву на ўдзел у рэферэндуме, незаконныя дзеянне ў дачыненні да інфармацыі аб персанальных звестках, паклёп і псаванне маёмасці", - распавёў Купчэня.

Паводле яго слоў, МУС "фіксуе ўсе звароты ад членаў выбарчых камісій і старшыняў. Зараз зарэгістравана больш за сотні зваротаў. Па кожным з іх будзе праведзена праверка”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства