viasna on patreon

"Выкрыквалі лозунгі “Міліцыя з народам!” Чарговы прысуд за жнівеньскія падзеі 2020 года

2022 2022-02-02T19:29:21+0300 2022-02-03T09:25:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlibin-sud-2021-02.23.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна.

Суд Жлобінскага раёна.

Суд Жлобінскага раёна 1 лютага вынес чарговы прысуд за падзеі жніўня 2020 года. У арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) абвінавацілі мясцовага жыхара Алега Пайташа.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергяевіч.  Дзяржабвінаваўца — пракурор Сямён Фядорчанка.

Алега Пайташа затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства 14 кастрычніка 2021 года. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА г. Гомеля.

Па матэрыялах абвінавачання, Алег Пайташ 9 жніўня 2020 года ў перыяд часу з 21-00 да апоўначы, “прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак, спалучаных з наўмыснымі перашкодамі руху транспарту і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і устаноў, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням прадстаўнікоў улады... У раёне вуліц Палявая, Ленінградская, Маркса і Урыцкага, Пайташ з групай іншых асоб, выходзіў на праезную частку вуліцы Першамайскай, станавіўся ў счэпку, замінаў руху грамадскага транспарта, разам з іншымі асобамі пляскалі ў далоні, крычалі, свісцелі, выкрыквалі лозунгі “Міліцыя з народам!”

Той жа ноччу яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі, а суд пакараў у адміністрацыйным парадку.

Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа
Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа

Сваю віну Пайташ прызнаў цалкам, раскайваецца ва ўчыненым.

У судзе выступілі сведкі. Ірына Макарава, якая прадстаўляла “Жлобінаўтатранс”, распавяла, што у выніку акцыі пратэсту і перакрыцця вуліц аўтобусы №№2,7,10 і 23 вымушаныя былі змяніць маршруты, што прынесла нязручнасці пасажырам.

Сведкі Радкевіч, Лашэвіч, Базукаў і іншыя апазналі яго на скрыншотах і відэазапісе ў раёне плошчы Вызваліцеляў. Некаторыя з іх падкрэслівалі, што “ён, верагодна, падобны”.

Суд разгледзеў пісьмовыя матэрыялы справы, сярод якіх — паведамленні у суполцы “Жлобін для жыцця”, раздрукоўка аператара сотавай сувязі аб перасоўванні абанента ў той вечар, ягоныя тэлефонныя злучэнні.

Суд пастанавіў пакараць Алега Пайташа абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства