Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні 12 новых палітычных зняволеных
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
27 студзеня 2022 г.
У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:
Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:
- Руслан Сінчукоў асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
- Мікалай Берднікаў асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Анатоль Выдрын асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Дзмітрый Цыб асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Мікалай Белазёраў асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Мікалай Кавалеўскі асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Мікіта Палеонак узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 368 і 369 КК за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады;
- Андрэй Корабаў узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі;
- Мікалай Віцікаў узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 130 КК – распальванне варожасці за ліст ў раёную газету з прапановамі па канстітуцыйнай рэформе;
- Алег Канавалаў узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 130 КК за каментары па “справе Зельцара” і размяшчэнні ў інтэрнецэ “інфармацыі анцідзяржаўнага толку”;
- Андрэй Мышкавец узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 369 і 130 КК за каментары па “справе Зельцара”;
- Арцем Жэрнак ўзяты пад варту па обвінавачванні па ч. 3 арт. 293 і арт. 361 КК за падрыхтоўку ўдзельнікаў масавых беспарадкаў і заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый).
У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:
- Неадкладна вызваліць палітвязняўРуслана Сінчукова, Мікалая Берднікава, Анатоля Выдрына, Дзмітрыя Цыба, Мікалая Белазёрава, Мікалая Кавалеўскага, Мікіту Палеонка, Андрэя Корабава, Мікалая Віцікава, Алега Канавалава, Андрэя Мышкаўца, Арцема Жэрнака і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
- Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
- Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр "Вясна";
Прававая ініцыятыва;
Lawtrend;
Беларускі ПЭН;
Беларускі Хельсінкскі камітэт;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;
Беларуская асацыяцыя журналістаў.