viasna on patreon

Да 19 гадоў калоніі асудзілі падпалкоўніка ваеннай разведкі

2022 2022-01-26T20:31:50+0300 2022-01-26T21:28:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/samsonau_98.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе да 19 гадоў калоніі асудзілі падпалкоўніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення міністэрства абароны Дзмітрыя Самсонава. Суддзя Таццяна Фалькоўская судзіла мужчыну па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 375 (мэтанакіраванае разгалошванне службовай таямніцы), і ч. 2 арт. 235 (адмыванне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам»). Суд цягнуўся тры месяцы ў закрытым рэжыме.

Пра гэтую справу і самога Самсонава вядома няшмат. Да восені 2020-га Дзмітрый працаваў у Галоўным упраўленні ваеннай разведкі Мінабароны ў званні падпалкоўніка. Ён служыў у сакрэтнай частцы 15738. Гэтае ўпраўленне, апроч іншага, мае доступ да матэрыялаў, атрыманых КДБ, у тым ліку праслуховак.

Вядома, што Дзмітрыя затрымалі ў 2020-м годзе і да суда ўтрымлівалі пад вартай. Суд над ім цягнуўся з 4 кастрычніка ў закрытым рэжыме, бо ў матэрыялах справы змяшчалася інфармацыя, якая ўтрымлівае сакрэтную інфармацыю. Цяпер Дзмітрый знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Ці звязана гэтая справа з палітычнымі падзеямі — невядома. Восенню мінулага года журналісты "Нашай Нівы" спрабавалі звязацца з роднымі Самсонава, але тыя ні пацвярдзілі, ні абверглі гэтую тэорыю. Пра Дзмітрыя Самсонава няма ўзгадак ні ў праўладных СМІ, ні ў тэлеграм-каналах, пра гэтую справу не распавядалі прэс-службы сілавых ведамстваў і суда. Таксама пра Дзмітрыя не ўзгадвалася ў фільме "Манкурты" пра сілавікоў на АНТ.

Ці былі падобныя прэцэдэнты ў Беларусі пасля выбараў?  

Капітан Дзяніс Урад. Скрыншот з тэлеканала АНТ
Капітан Дзяніс Урад. Скрыншот з тэлеканала АНТ

14 траўня Вярхоўны суд асудзіў да 18 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага) 30-гадовага капітана Генштаба Узброеных Сіл Дзяніса Урада. Таксама пастановай Вярхоўнага суда яго пазбавілі звання "капітана". Суд, як і над Самсонавым, праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд уступіў у сілу з моманту абвяшчэння. Абскарджанню, апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае. 

Пра кейс 30-гадовага Дзяніса Урада вядома таксама няшмат — толькі тое, што агучвалі дзяржорганы, у прыватнасці, у фільме "Манкурты". Паводле інфармацыі праўладных СМІ, 14 сакавіка на дзяжурстве Урад сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны і "адправіў польскаму тэлеграм-каналу". Верагодна, гаворка ідзе пра прызнаны ўладамі экстрэмісцкім тэлеграм-канал "Nexta". Цяпер Дзяніс адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі.


"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства