viasna on patreon

Да трох гадоў "хіміі" асудзілі палітвязня за ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў

2021 2021-11-30T15:10:01+0300 2022-06-06T09:09:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liahar_89.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна 30 лістапада вынесены прысуд палітзняволенаму 30-гадоваму мінчуку Дзянісу Ляхару, якога абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Дзяніса затрымалі роўна праз год пасля выбарчай акцыі пратэсту, у якой ён прыняў удзел, і змясцілі пад варту. Сёння палітвязень быў вызвалены ў зале суда. Суддзя Марына Фёдарава асудзіла яго да трох гадоў "хіміі". Дзяржабвінавачванне па справе падтрымліваў памочнік пракурора Маліко. 

Палітвязень Дзяніс Ляхар у першыя хвіліны на волі. Фота: spring96.org
Палітвязень Дзяніс Ляхар у першыя хвіліны на волі. Фота: spring96.org

Згодна версіі абвінавачвання, Дзяніс Ляхар 9 жніўня 2020 году "прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, выказваў яўнае непадпарадкаванне законным прадстаўнікам уладу, перашкаджаў руху грамадскага транспарту, выкрыкваў лозунгі і станавіўся разам з іншымі нявысветленымі асобамі ў счэпку".

Дзяніс прызнаў віну цалкам.

Падчас судовага пасяджэння 29 лістапада Дзяніс Ляхар патлумачыў, што вечарам 9 жніўня 2020 года, разам з сябрам Андрушкевічам з-за цікаўнасці апынуліся ў горадзе, прайсціся па праспекце.

У раёне Стэлы да іх падышоў незнаёмы чалавек, у якога былі бэйдж і прафесійная камера і папрасіў стаць у счэпку на некалькі хвілін, каб зрабіць фотаздымкі. Калі такім чынам невядомы “папрацаваў”, сябры разыйшліся і болей у акцыях пратэсту не ўдзельнічалі.

Прадстаўнік “Мінсктранса” вылучыў матэрыяльную прэтэнзію за прастой грамадскага транспарту ў гэты вечар, якую прадпрыемства ацаніла ў 3 621 рубель 21 капейку.

Дзяржабвінавачанне запрасіла для Ляхара прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Такое пакаранне і прызначыла суддзя Марына Фёдарава. Матэрыяльны пазоў “Мінсктранса” пастанавілі вярнуць на разгляд для ўдакладнення сумы разліку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства