viasna on patreon

Front Line Defenders патрабуе вызваліць праваабаронцу Вольгу Гарбунову

2021 2021-11-17T14:36:08+0300 2021-11-17T14:37:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/volga_garbunova_radislava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ольга Горбунова. Фото: spring96.org

Ольга Горбунова. Фото: spring96.org

Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць Вольгу Гарбунову і спыніць пераслед усіх праваабаронцаў у Беларусі.

9 лістапада 2021 года супрацоўнікі беларускай міліцыі арыштавалі праваабаронцу Вольгу Гарбунову ў Мінску. Падставай для арышту быў меркаваны ўдзел Вольгі ў арганізацыі жаночых маршаў улетку 2020 года. Вольга знаходзіцца ў ізалятары часавага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.

Вольга Гарбунова — беларуская праваабаронца, былая кіраўніца грамадскага аб'яднання "Радзіслава". У 2002 годзе жанчыны, якія пацярпелі ад гвалту, заснавалі "Радзіславу" дзеля дапамогі і падтрымкі іншых жанчын, якія сутыкнуліся з гендарным і хатнім гвалтам. Вольга з'яўляецца заснавальніцай сацыяльнага прадпрыемства Norm Cafe — культурніцкай інклюзіўнай прасторы, у якой планавалася праводзіць трэнінгі для жанчын і даваць працу пацярпелым ад гвалту жанчынам. У сакавіку 2021 года прастора Norm Cafe закрылася праз фінансавыя праблемы і складанасці з бяспекай.

9 лістапада 2021 года ў Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу Вольгу Гарбунову. Пасля арышту яе змясцілі пад варту ў следчы ізалятар на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, дзе яна і знаходзіцца на гэты момант. Вольга Гарбунова падазраецца ў парушэнні артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь праз ейны нібыта ўдзел у арганізацыі маршаў у падтрымку правоў жанчын улетку 2020 года ў Мінску. У выпадку прызнання вінаватай ёй пагражае да трох гадоў зняволення. У цяперашні час Вользе Гарбуновай усё яшчэ не далі магчымасці звязацца са сваім адвакатам.

Front Line Defenders выказвае сур'ёзную занепакоенасць з нагоды затрымання праваабаронцы Вольгі Гарбуновай і лічыць, што ейнае затрыманне з'яўляецца наступствам яе працяглай, мірнай і законнай праваабарончай дзейнасці. Front Line Defenders ізноў заяўляе пра сваю занепакоенасць з нагоды масавых рэпрэсій супраць беларускіх праваабаронцаў, а таксама сябраў грамадзянскай супольнасці, якія адкрыта выказваюць сваю крытычную пазіцыю ў дачыненні да ўрада Беларусі.

Front Line Defenders заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь:

  1. Неадкладна і безумоўна вызваліць Вольгу Гарбунову і зняць з яе ўсе абвінавачванні, паколькі яны матываваныя выключна ейнай законнай і мірнай дзейнасцю ў абарону правоў чалавека.
  2. Забяспечыць, каб абыходжанне з Вольгай Гарбуновай падчас утрымання пад вартай адпавядала ўмовам, выкладзеным у "Зборы прынцыпаў абароны ўсіх асобаў, якія зазнаюць затрыманне ці зняволенне ў якой б там ні было форме", прынятым рэзалюцыяй 43/173 Генеральнай Асамблеі ААН ад 9 снежня 1988 г.
  3. Спыніць пераследы ўсіх праваабаронцаў у Беларусі і гарантаваць пры любых акалічнасцях, што яны могуць ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць, не асцерагаючыся рэпрэсій і без якіх-небудзь абмежаванняў, уключаючы судовыя пераследы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства