viasna on patreon

Тры гады "хатняй хіміі" — за каментары ў адрас памочніка пракурора Цвяткова і суддзі Шабуні

2021 2021-11-16T18:11:45+0300 2021-11-16T18:11:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shabunia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Цэнтральнага суду Менску Вікторыя Шабуня

Суддзя Цэнтральнага суду Менску Вікторыя Шабуня

15 лістапада ў Першамайскім судзе горада Мінска вынесены прысуд 47-гадоваму Васілю Уроднічу. Суддзя Максім Трусевіч прызнаў яго вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт.369 і арт.391. Яго асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". 

Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Зубовіч

Уродніча прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў у адным з тэлеграм-чатаў каментар "Дрыщ-прыщ" у адрас памочніка пракурора Цэнтральнага раёна Арцёма Цвяткова. Паводле абвінавачання, гэтым ён публічна абразіў і зняважыў гонар і годнасць прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Сваім каментаром ён нібыта прычыніў пацярпеламу маральныя пакуты, а таксама падарваў аўтарытэт органаў пракуратуры — здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт.369 КК. Згодна з абвінавачаннем, ён жа наўмысна зняважыў суддзю Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыю Шабуню, пакінуўшы ў чаце каментар "Шабуня — торба в мантии". Пры гэтым ён нібыта меў мэтай знявагу яе гонара і годнасці, у сувязі з "ажыццяўленнем ёю правасуддзя, па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, з пачуцця непрыязнасці да прадстаўнікоў судовай улады". Гэтым ён здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт.391 КК.

Васіль Уродніч прызнаў сябе вінаватым. Ён пагадзіўся, што зняважыў, але лічыць, што ў ягоных каментарах не было палітычнага альбо ідэалагічнага падмурка. На пытанне, чаму ён так напісаў, ён адказаў, што гэта была хуліганская выхадка з ягонага боку. Ён прызнаў пазоў пра кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры тысячы рублёў, які падаў Цвяткоў. 

Экспертыза пацвердзіла, што ў каментарах прысутнічае негатыўная ацэнка прадстаўнікоў улады, якая мае ненарматыўную форму выказвання.

Суддзя Максім Трусевіч прысудзіў Уроднічу тры гады "хатняй хіміі", а таксама абавязаў яго кампенсаваць маральную шкоду Цвяткову ў памеры тысячы рублёў і канфіскаваць тэлефон як сродак здзяйснення злачынства. 

Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні

У Крымінальным кодэксе Беларусі змяшчаецца семь артыкулаў, якія замацоўваюць крымінальную адказнасць за дыфамацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства