viasna on patreon

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 14 новых палітзняволеных

2021 2021-09-24T16:54:22+0300 2021-09-25T11:12:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polie-0209.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

24 верасня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў узяцця пад варту, асуджэння і зняволення грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са здзекам з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці зняволення грамадзянаў за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (сумесная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:

  1. Уладзіслаў Тамашэвіч, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК за падпал сцяга;
  2. Аляксей Чашун, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК за падпал сцяга;
  3. Аляксандр Бабко, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  4. Ігар Мыслівец, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  5. Алена Дзядзюля, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  6. Вольга Дубовік, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  7. Андрэй Арыко, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  8. Кацярына Арыко, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  9. Максім Дубешка, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  10. Вадзім Гіль, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага  арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;
  11. Андрэй Рунцо, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага  ч. 2 арт. 339 КК за рытуальны вянок, дастаўлены да дома супрацоўніка МУС;
  12. Мікалай Лёгкі, асуджаны паводле арт. 369 КК да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;
  13. Віталь Самсонаў, асуджаны паводле артыкулаў 339 і 370 КК да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;
  14. Яна Мілеўская, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК.

У сувязі з гэтым мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Уладзіслава Тамашэвіча, Аляксея Чашуна, Аляксандра Бабко, Ігара Мысліўца, Алену Дзядзюлю, Вольгу Дубовік, Андрэя Арыко, Кацярыну Арыко, Максіма Дубешку, Вадзіма Гіля, Андрэя Рунцо, Мікалая Лёгкага, Віталя Самсонава, Яну Мілеўскую, і спыніць крымінальны пераслед у адносінах да іх.
  • Прыняць меры, накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта — артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усё раней распачатыя паводле гэтых артыкулаў крымінальныя справы.
  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства