viasna on patreon

"Я быў вымушаны прызнаць віну і агаварыць сябе". Блогера Руслана Лінніка асудзілі да чатырох гадоў калоніі

2021 2021-09-17T10:20:45+0300 2021-09-17T10:59:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ruslan_linnik_9.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Руслан Ліннік. Скрыншот з відэароліка блогера

Руслан Ліннік. Скрыншот з відэароліка блогера

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 17 верасня вынеслі прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволенага ютуб-блогера Руслана Лінніка. Яго прызналі вінаватым па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 188 (паклёп). Па версіі абвінавачванні, гэта ўтрымлівалася ў відэароліках блогера на яго ютуб-канале ў адносінах Аляксандра Лукашэнкі, ужо былых старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева і ягонага намесніка Генадзя Казакевіча, міністра абароны Віктара Хрэніна. Суддзя Юрый Машкетаў пакараў Руслана Лінніка чатырма гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Яўген Серакоў. На судзе Руслан Ліннік не прызнаў віну, адмовіўся ад дачы паказанняў, а ў апошнім слове распавёў пра ціск, псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне з боку сілавікоў.

Па версіі абвінавачвання, абразы і паклёп у адносінах да Аляксандра Лукашэнкі, ужо былых старшыні КДБ Валерыя Вакульчык, былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева і ягонага намесніка Генадзя Казакевіча, міністра абароны Віктара Хрэніна змяшчаюцца ў відэароліках Руслана Лінніка на яго ютуб-канале.

Лукашэнка, Караеў, Вакульчык, Хрэнін: за паклёп і абразы каго судзяць ютуб-блогера Руслана Лінніка?

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 14 верасня пачаўся суд над палітзняволеным ютуб-блогерам Русланам Ліннікам, якога за кратамі ўтрымліваюць сем месяцаў.

Блогер быў затрыманы 20 лютага ў Віцебску. Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады) і змясцілі на «Валадарку». МУС паведаміла пасля затрымання, што Ліннік доўгі час хаваўся, але "супрацоўнікі сталічнага ўпраўлення ГУУБ МУС затрымалі яго, нягледзячы на канспіратыўны лад жыцця і рэгулярную змену месца жыхарства". Таксама міліцыя апублікавала "пакаяльнае відэа" з блогерам. 

Руслан Ліннік не прызнаў віну па ўсіх артыкулах цалкам і адмовіўся ад дачы паказанняў.

Адвакат блогера звярнуў увагу, што доказаў для прысуду недастаткова і склад злачынства адсутнічае. Абаронца блогера адзначыў, што ў паклёпе павінен быць факт, які не адпавядае рэчаіснасці. У выказваннях абвінавачанага канкрэтных фактаў няма, гэта проста выказванні. Прыводзіць прамы прыклад з відэа: "Лукашэнка – бандыт". Адвакат адзначае, што гэтая цытата не змяшчае паклёп:

"Бандыт – гэта ацэначны крытэрый, а не пацверджанне факта. Калі б гэта было іншае слова з ненарматыўнай лексікай, то гэта было б абразай".

Адвакат прывёў яшчэ адзін прыклад з абвінавачвання: "Лукашэнка забівае народ".

"Калі прытрымлівацца логікі абвінавачванні, тады нам трэба было вінаваціць гэта выказванне ў тым, што прэзідэнту  ставіцца ў віну ўчыненне асабліва цяжкага злачынства", – мяркуе адвакат.

Абаронца пагаджаецца, што ў цытатах блогера маецца негатыўная ацэнка, але сама па сабе негатыўная ацэнка не сведчыць аб непрыстойнай форме. Адвакат прывёў прыклад экспертызы з відэа, дзе гаворыцца, што маецца негатыўная ацэнка, але разам з тым выкарыстаны маўленчы нарматыўны абарот.

Адвакат яшчэ раз нагадаў, што блогер не прызнаў віну цалкам і адмовіўся ад дачы паказанняў.

У апошнім слове Руслан Ліннік распавёў падрабязнасці свайго пераследу:

«Я, Ліннік Руслан Міхайлавіч, абвінавачваюся ў здзяйсненні злачынства, віну не прызнаю, справа лічу палітычна матываванай.
20 лютага я быў затрыманы ў Віцебску па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства і быў змешчаны ў ІЧУ, пазбаўлены сваіх законных правоў і іх абароны.

21 лютага супрацоўнікі міліцыі і праваахоўных органаў рабілі неаднаразова спробы высветліць у мяне адрас маёй здымнай кватэры і атрымаць адказы на іншыя пытанні, якія іх цікавяць. Я адмаўляўся ад дачы паказанняў і не даваў тлумачэнняў.

22 лютага супрацоўнікі без форменнага адзення, твары былі ў балаклавах, пачалі аказваць псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне, каб даведацца адрас кватэры. Пасля працэсуальнага маўчання на мяне былі надзетыя кайданкі, і ўсё працягнулася з новай сілай і па новым сцэнары. У выніку я быў вымушаны сказаць адрас, а таксама адказаць на пастаўленыя пытанні. Пазней мне давялося даць згоду на дачу паказанняў у Следчым камітэце, а таксама спадарожную відэаздымку. Не маючы магчымасцяў Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў межах прававога поля, я быў вымушаны прызнаць віну, тым самым агаварыць сябе. У маёй кватэры адбыўся ператрус, канфіскавалі абсталяванне.

23 лютага ў Мінску па вуліцы Акрэсціна супрацоўнікі прапанавалі запісаць відэазварот з выбачэннямі супрацоўнікам міліцыі…»

Блогер заявіў, што на яго ціснулі, каб запісаць «пакаяльнае» відэа. Ён пагадзіўся, «бо ведаў наступствы нязгоды». Палітвязень сказаў, што ўжо не спадзяецца на правасуддзе і вінаватым сябе не адчувае.

У выніку, 17 верасня суддзя Юрый Машкетаў пакараў Руслана Лінніка чатырма гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Яўген Серакоў за дзень да гэтага.


Руслан Ліннік – беларускі youtube-блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска-значныя і палітычныя тэмы. На момант затрымання на яго канале было больш за 90 тысячаў падпісантаў.

Падтрымаць блогера можна па адрасе:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2,
Руслану Міхайлавічу Лінніку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства