viasna on patreon

Два суды за абразу прадстаўнікоў улады за паўгады: як "хатняя хімія" ператварылася ў звычайную

2021 2021-09-01T12:42:11+0300 2021-09-01T14:18:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд 1 верасня разгледзеў апеляцыйная скаргу жыхара  Буда-Кашалёўскага раёна Сяргея Самойленкі. Скарга была пададзеная адвакатам Сяргея на прысуд суда Буда-Кашалёўскага раёна ад 2 ліпеня 2021 года. Згодна з прысудам, Сяргея пакаралі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса абмежаваннем волі тэрмінам на адзін год і 5 месяцаў з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Нібыта ён абразіў прадстаўніка ўлады, размясціўшы негатыўны і абразлівы каментар у сацыяльных сетках.

Аднак гэта не першы прысуд, які атрымаў Самойленка ў гэтым годзе. Той жа суд, 23 красавіка асудзіў яго за «абразу прадстаўніка ўлады» абмежаваннем волі на паўтара года без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Самойленку абвінавачвалі ў тым, што 7 студзеня ён пакінуў негатыўны каментар у тэлеграм-канале (прызнаны экстрэмісцкім) пра супрацоўніка міліцыі з Нясвіжа. Райсуд пакараў яго "хіміяй" і выплатай маральнай кампенсацыі міліцыянту (500 рублёў).

У ходзе другога суда 2 ліпеня, было прызначанае пакаранне шляхам паглынання больш строгага прысуду меньш строгім. Такім чынам, “хатняя хімія” ператварылася ў звычайную, нават нягледзячы на раскаянне абвінавачанага, яго выбачэнні і выплату пацярпеламу матэрыяльнай шкоды.

Апроч гэтага асуджаны мае патрэбу ў пастаянным медычным назіранні як ахвяра аварыі на Чарнобыльскай АЭС, мае на ўтрыманні састарэлых бацькоў і станоўча характарызуецца на працы.

Судовая калегія Гомельскага абласнога суда ў складзе суддзяў Святко, Калюка, Грынько пакінула першага верасня скаргу Самойленкі без задавальнення, а прысуд без зменаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства