У Ваўкавыску праходзіць суд за паведамленне ў тэлеграм-чаце. За арганізацыю беспарадкаў мужчыну пагражае да 15 гадоў калоніі

2021 2021-08-25T16:29:24+0300 2021-09-03T11:38:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/volkovysk_sud_89.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ваўкавыскага раёна разглядаецца крымінальная справа па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у адносінах да інжынера Андрэя Крылова. Мужчыну судзяць за паведамленне ад 15 лістапада ў тэлеграм-чаце «Банда лукі», у якім ён нібы заклікае да масавых беспарадкаў. На судзе Крылоў віну не прызнае. Мужчыну трымаюць пад вартай, яму пагражае пакаранне ад пяці да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Мікалай Талашка з народнымі засядацелямі Вольгай Аляшкевіч і Надзеяй Лойка. Дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Дзмітрый Занімоўскі.

Cуд Волковысского района
Cуд Ваўкавыскага раёна

У чым абвінавачваюць мужчыну?

Паводле версіі абвінавачвання, 15 лістапада 2020 прыкладна ў 10 гадзін 10 хвілін Андрэй Крылоў, "знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у памяшканні дзяржаўнай установы адукацыі "Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства", і іншых нявызначаных месцах на тэрыторыі горада Свіслач (куды прыехаў у камандзіроўку), выкарыстоўваючы ў якасці сродку для дасягнення злачынных намераў і мэтаў мабільны тэлефон, які яму належыць, і іншыя нявызначаныя праграмы і тэхнічныя сродкі і прылады тэлекамунікацыі з доступам да глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт, дзейнічаючы наўмысна і супрацьпраўна, з'яўляючыся актыўным удзельнікам тэлеграм-чата "Банда лукі" з мэтай узбуджэння сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, дыскрымінацыі ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, падрыву даверу і ўзнікненню варожасці да іх, знявагі іх гонару і годнасці, узмацнення нецярпімасці, падбухторваў карыстальнікаў месэнджара тэлеграм да правядзення ў нявызначаны час у нявызначаным месцы.

Узбуджаючы ў карыстальнікаў тэлеграма рашучасць да ўдзелу ў масавых беспарадках, маючы намер справакаваць уцягванне натоўпу ў масавыя беспарадкі, якія суправаджаюцца масавымі пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, шляхам размяшчэння ў чаце ў вольным доступе для публічнага прагляду іншымі карыстальнікамі тэлеграм у матэрыялах публіцыстычнага характару, што з'яўляецца экстрэмісцкім і змяшчае інфармацыю з негатыўнай ацэнкай асобаў па прыкмеце сацыяльнай у адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў прыналежнасці, наступнага зместу: 

Словы ў паведамленні кваліфікавалі па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці ці ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады).

Андрэй Крылоў віну не прызнаў.

Што на судзе кажа абвінавачваны?

Андрей Крылов
Андрэй Крылоў

Падчас допыту Крылоў заявіў, што паведамленні, якія яму ставяцца ў віну, ён не пісаў, паколькі ён “асоба не публічная”. На судзе абвінавачваны сказаў, што 15 лістапада ён не карыстаўся ніякімі месенджарамі і нават інтэрнэтам. Суду ён таксама растлумачыў, што тэлеграм выкарыстоўваў толькі ў працоўных мэтах. 15 лістапада ў 10:10 у стане алкагольнага ап'янення ён не быў.

На судзе ў абвінавачванага спыталі, ці ўдзельнічаў ён калі-небудзь у масавых мерапрыемствах і ці размаўляе з кімсьці на палітычныя тэмы.

"Не, я ніколі не прымаў [удзелу ў пратэстах]. У мяне няма ні сяброў, ні знаёмых ні па гэтай частцы, ні па нейкай іншай частцы. Я папрацаваў і іду дадому. У мяне сельская гаспадарка: коз мы трымаем, авечак. Карацей, вялікая гаспадарка і няма часу падтрымліваць адносіны.

Я нейтральны чалавек. І настолькі далёкі ад гэтых схем. Мяне гэта не цікавіць. Я ўбаку палітыкі. Я патрыёт сваёй краіны, у якой жыву”, — расказаў абвінавачваны.

 Суд па справе працягваецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства