viasna on patreon

У Беларусі ідзе поўная «зачыстка» НДА. Хроніка пераследу 23 ліпеня Дапоўнена

2021 2021-07-23T20:38:00+0300 2021-07-26T12:41:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/5prez_seviar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 23 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў. 

Прэзентацыя збоніку Паўла Севярынца. Фота ПЦ

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Актывістка з Мінску Юлія Юхно напісала ў фэйсбуку і інстаграме, што да яе ў кватэру ломяцца сілавікі. Стала вядома, што ў яе і мужа Сяргея ператрус, яны не выходзяць на сувязь. Пакуль іншай інфармацыі няма.

Раней Юлія прыцягвалася па "народным артыкуле" ў лютым, яе муж Сяргей Юхно "адбываў суткі" на Акрэсціна і ў Магілёве ў лістападзе.


Затрымалі фатографку Ксенію Галубовіч падчас здымак у дзіцячым хоспісе. Пра гэта "Новаму Часу" паведамілі відавочцы. Пасля ператрусу ў яе дома Ксенію адпусцілі , а таксама адабралі падпіску аб неразгалошванні. За што яе затрымалі – не вядома.


Стала дакладна вядома, па якім артыкуле затрыманы палітзняволены журналіст «Белсату» Ігар Ільяш.

Ён з’яўляецца падазраваным па ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Сёння суд разглядаў скаргу на затрыманне Ільяша, але пакінуў яе без задавальнення, піша @belsat.


Увечары 23 ліпеня стала вядома, што палітзняволеных журналістаў "Радыё Свабода" Алеся Дашчынскага і "Белсата" Ганну Галёту вызвалілі. Цяпер яны дома.


Стала вядома, што 22 ліпеня Міністэрства юстыцыі ліквідавалі шэраг арганізацый грамадзянскай супольнасці. Спіс дапаўняецца:

  1. «Цэнтр прававой трансфармацыі»
  2. «Офіс еўрапейскай экспертызы І камунікацый»
  3. «Human Constanta»
  4. Цэнтр экалагічных рашэнняў
  5. Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
  6. Медыяплатформа «Имена»
  7. Youth Labor Rights
  8. European Youth Parliament
  9. Press Club Belarus
  10. Інфармацыйна-культурніцкі цэнтр ІніцыАрт (Наваполацк)
  11. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
  12. Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  13. Офіс па правах людзей з інваліднасцю
  14. Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» (дырэктар — Анатоль Лябедзька) 
  15. Офіс прасоўвання ініцыятыў
  16. Арт Сядзіба (Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "Амарока")
  17. Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ
  18. Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
  19. Майстэрня сацыяльнага кіно
  20. «Мова Нанова»
  21. "Бізнес школа ІПМ"
  22. Установа "Гарадское развіццё", займалася тэмай здароўя мужчын у Беларусі
  23. «Тэрыторыя правоў»
  24. Кансультатыўна-асветніцкая ўстанова па ахове прыроды «Экаасяроддзе»
  25. Асветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвэнцыі»»
  26. Рэгіянальны цэнтар экспэртызы «Экадэмія»
  27. Культурна-асветніцкая ўстанова «Садзейнічанне культурнаму развіццю гарадоў»
  28. Культурна-асветніцкая ўстанова «Крэсы»
  29. Культурна-асветніцкая ўстанова па працы з насельніцтвам і самаразвіцці «Агульная Будучыня»
  30. Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Пенсійны выпадак»
  31. Цэнтр сацыяльнай дапамогі і падтрымкі груп рызыкі «Стымул да поспеху»
  32. Прыватная інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Ноктуам»
  33. Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Веданта вада»
  34. «Магілёўскі моладзевы цэнтр»
  35. Сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ»
  36. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Гендэрны адказ»
  37. Праваабаронча-асьветніцкая ўстанова ў галіне экалягічных і маёмасных правоў «Ваколіца»
  38. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Лідэр новай эпохі»
  39. Цэнтар аматараў жывёл «ЛАВБРЫЛ»
  40. Культурна-асьветнiцкая ўстанова «АСЕТ»
  41. Цэнтр стратэгічных і знешне-палітычных даследаванняў
  42. Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў
  43. Асацыяцыя НКА па барацьбе са СНІДам "Белсеть антыСНІД"
  44. Цэнтр развіцця сельскіх ініцыятыў
  45. Цэнтр развіцця правадэйраў дадатковай адукацыі
  46. Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы
  47. Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і асветы
  48. КПУ "Цэнтр адпачынку і развіцця "Партал"
  49. Установа "Рэгіянальнае Бюро Развіцця" (Жодзіна)
  50. "За свой горад "(Брэст)
  51. Установа "Кансультацыйна-інфармацыйны цэнтр "Агенцтва практычнай дапамогі" (Бабруйск)
  52. Цэнтр дапамогі сем'ям і дзецям (Бабруйск)
  53. Установа дадатковай адукацыі дарослых "Адукацыя Фэст"

Спіс абнаўляецца

22 ліпеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі Беларусі падало пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру. Прадстаўнікі арганізацыі атрымалі ліст, што ім трэба а 10-й раніцы 20 ліпеня прыйсці на апытанне для падрыхтоўкі да судовага працэсу. 21 ліпеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі Беларусі вырашыла ліквідаваць Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ). Адпаведны пазоў міністэрства знаходзіцца ўжо ў Вярхоўным судзе.

На нарадзе з кіраўніцтвам Савету Міністраў 22 ліпеня Лукашэнка закрануў пытанне грамадзянскай супольнасці.

«Так і ўрад, і МЗС пабеглі за „дэмакратыяй“ і пастваралі ў нас (хай Макей ізноў не ўспрыме на свой рахунак, гэта і да яго яшчэ было, яму гэта ў спадчыну дасталося, трэба цяпер разграбаць), і мы атрымалі пад 2 тысячы на невялікую краіну НДА, НКА, бандытаў і замежных агентаў. Ну і што, дэмакратыю атрымалі?»

Цяпер, па словах Лукашэнкі, ва ўладзе азірнуліся, зразумеўшы, што гэта «шкода для дзяржавы», піша БелТА.

«Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо тысячы людзей працуюць, нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — сказаў Лукашэнка.

Ворша

У Воршы спынілі крымінальную справу супраць праваабаронцы, якога двойчы затрымлівалі за ліпень

Галоўны рэдактар незалежнага сайту Orsha.eu, праваабаронца Ігар Казмерчак больш не падазраваны ў злачынстве.У ліпені Казмерчака двойчы затрымлівалі, ён стаў падазраваным у крымінальнай справе аб «псаванні маёмасці».

Асуджаных па «Справе студэнтаў» прызналі «схільнымі да экстрэмізму».

Калаж Радыё Свабоды

Усім ім у СІЗА выдалі дакумент, што яны пастаўленыя на ўлік як «схільныя да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Гэты статус азначае больш жорсткае стаўленне ў месцах пазбаўлення волі, больш частыя праверкі камер, кайданкі падчас усіх перасоўванняў. Для «схільных да экстрэмізму» немагчыма ўмоўна-датэрміновае вызваленне і змякчэнне прысуду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства