viasna on patreon

Міжнародная платформа для Беларусі асуджае затрыманне праваабаронцаў

2021 2021-07-19T12:25:44+0300 2021-07-19T12:25:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/iapb_logo1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) асуджае апошнія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных затрыманых і зняволеных, якія ўтрымліваюцца з відавочнымі парушэннямі міжнароднага заканадаўства ў галіне правоў чалавека.

“З 14 ліпеня ў Беларусі былі затрыманыя прынамсі дзевяць праваабаронцаў, у офісах шырокага кола грамадскіх арганізацый і прыватных кватэрах асобных праваабаронцаў былі праведзены дзясяткі ператрусаў. Гэтыя маштабныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі з'яўляюцца чарговай спробай рэжыму Лукашэнкі здушыць іншадумства, абмежаваць асноўныя правы чалавека і спыніць законнае дакументаванне парушэнняў правоў чалавека. Гэтае дакументаванне неабходнае для прыцягнення вінаватых да адказнасці, і на гэты момант ужо зафіксавана больш за 2 000 выпадкаў сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека.

Незалежна ад дзеянняў рэжыму, Платформа будзе працягваць дакументацыю сур'ёзных парушэнняў міжнароднага заканадаўства ў галіне правоў чалавека з мэтай садзейнічання забеспячэнню адказнасці вінаватых і правасуддзя для пацярпелых у Беларусі”.

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) – гэта кааліцыя няўрадавых арганізацый на чале з DIGNITY, ПЦ “Вясна” і “Прававой ініцыятывай”. IAPB збірае, правярае і захоўвае інфармацыю, дакументы і доказы сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі са жніўня 2020 г. Платформу падтрымалі ўрады 21 дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства