viasna on patreon

Прысуд па справе Аляксандра Мядзведзя за абразу супрацоўнікаў міліцыі і пракурора агучаць у панядзелак

2021 2021-07-10T09:36:07+0300 2021-07-10T09:36:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pershamaiski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Першамайскага раёна Мінска. Фота: naviny.by

Суд Першамайскага раёна Мінска. Фота: naviny.by

Суд Першамайскага раёна Мінска 9 ліпеня разглядае крымінальную справу Аляксандра Мядзведзя, якога абвінавачваюць у абразе прадстаўнікоў ўлады па арт 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае суддзя Анастасія Кулік. Дзяржаўны абвінаваўца – Зубко.

У якасці пацярпелых выступаюць пракурор Валерыя Таратунька і супрацоўнікі міліцыі Раман Крывашэін і Аляксандр Шэпелеў. Таратунька і Крывашэін удзельнічалі ў судовым пасяджэнні, Шэпелеў будзе даваць паказанні па скайпе, бо ён з Віцебску.

З матэрыялаў следства вынікае, што Мядзведзь 15 студзеня у тэлеграм канале “Карнікі Беларусі”, а таксама ў  чаце “Новая Баравая 98%” некалькі разоў размясціў абразлівыя і зневажальныя каментары ў дачыненні да пацярпелых. Некаторыя з выкарыстаннем нецэнзурных слоў.

Інфармацыя прачытаная больш за 26 тысяч разоў.

Абвінавачаны прызнае віну. Кажа, што каментары размяшчаў зімой, бо знаходзіўся ў глыбокім стрэсе пасля жнівеньскіх падзей і забойства Рамана Бандарэнкі:

“Усё гэта я прапускаў праз сябе, прымаў блізка да сэрца, не разабраўся ў сітуацыі, таму і напісаў. Увесну я адышоў ад палітыкі, вырашыў быць з сям'ёй.”

Абвінавачванне запытвае, чаму размяшчалі каментары менавіта ў дачыненні да гэтых людзей?

- Пра Таратуньку чытаў, што судзіла хлопца, які напісаў на асфальце, яму далі вялікі тэрмін. Пра Рамана не памятаю з-за чаго напісаў. З Таратунька звязваўся раней, прасіў прабачэння, яна сказала, што даруе, у Крывашэева прабачэнне папрасіў на судзе, ён адказаў: “Я прымаю згодна з Законам РБ”.

Аляксандра Мядзведя затрымалі раніцай 1 красавіка. Калі ён ійшоў на працу, ззаду яму зрабілі ўдушальны прыём. Потым адчуў удар у галаву і ён упаў.

- Затым падбеглі іншыя супрацоўнікі, збілі, хацелі запалохаць, сказалі разблакаваць тэлефон. Я не пагадзіўся, атрымаў удар у галаву, пасля чаго разблакаваў. У Фрунзенскім РУУС правёў прыкладна  30-45  хвілін. Заяву з нагоды збіцьця напісаў, але адказу не было. На допыце ў мяне кружылася галава.

Пацярпелая Валерыя Таратунька ў органах пракуратуры з верасня 2017 года. Старшы пракурор пракуратуры Фрунзенскага раёна. У кастрычніку 2020 вяла справу па Пушкінскай.

“Мае дадзеныя змешчаныя ў Тэлеграм-канале “Чорная кніга Беларусі”, - заяўляе ён у судзе.

Камандзір аддзялення міліцыі Раман Крывашэін даведаўся ад таварышаў па службе пра каментар, які абразіў ягоную чалавечую годнасць. Запытаў у суда матэрыяльны пазоў з абвінавачанага ў памеры пазоў 1 000 рублёў на карысць дзіцячага дома №1 Мінска.

Аляксандр Мядзведзь – жанаты, мае вышэйшую адукацыю, раней да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся.

У судзе былі вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы: пратаколы агляду тэлефона Мядзведзя, заключэнне эксперта, дыскі з інфармацыяй аб праглядзе вэб-старонак і чатаў на аптычных дысках, інфармацыя з Вайбера, дзе ён абмяркоўваў прыватнае жыццё пацярпелай.

Заява супрацоўніка Фрунзенскага РУУС Шэпелева аб размяшчэнні ў чаце “Новая Баравая 98%” асабістых звестак, фота і інфармацыі паклёпніцкага зместу пра яго.

Заключэнне эксперта ад 27 мая аб тым, што ў каментарыях Мядзведзя ў чаце прысутнічаюць негатыўныя выказванні ў форме сцвярджэння аб дзейнасці Шэпелева.

Таксама пасля жнівеньскіх падзей Мядзведзь быў падпісаны на платформу “Голас”.

Адвакат хадайнічае аб далучэнні да матэрыялаў справы характарысткі на Мядзведзя, даведкі аб цяжарнасці ягонай жонкі, квітанцыя аб пералічэнні 1 000 рублёў на рахунак дзіцячага дому і заключэнне экспертызы аб цялесных пашкоджаннях Мядзведя пры яго затрыманні.

 Хадайніцтвы часткова задаволеныя.

Адвакат просіць не разглядаць эпізод з абразай Шэпелева, калі той выступаў сведкай у судзе над грэка-каталіцкім святаром, паколькі Шэпелеў у гэты час не прадстаўляў уладу, а быў усяго толькі сведкай.

Пракурор просіць для абвінававаемага адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд будзе абвешчаны ў 11 гадзін 12 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства