viasna on patreon

БАЖ: Спыніце знішчэнне беларускіх незалежных медыя

2021 2021-07-08T15:21:10+0300 2021-07-08T15:21:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baj700_grey_1_17_0.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" выступіла з заявай, у якім патрабуе ў беларускіх уладаў спыніць знішчэнне незалежных медыя і знішчэнне свабоды слова ў Беларусі.

Раніцай 8 ліпеня прадстаўнікі сілавых структур прыйшлі ў рэдакцыю незалежнага выдання «Наша Ніва» і дадому да работнікаў медыя. Супрацоўнікі рэдакцыі «НН» перасталі выходзіць на сувязь, у некаторых з іх прайшлі ператрусы. Пасля ператрусаў галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча і рэдактара выдання Андрэя Скурко павезлі на допыт.

Адначасова Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт «Нашай Нівы» «на падставе апавяшчэння Генеральнай пракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена пунктам 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Прычым доступ да сайту абмежаваны не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Таксама стала вядома пра ператрусы ў рэдакцыях рэгіянальных выданняў «Intex-press» і «Бресткая газета» (якія ў апошнія месяцы былі выкінутыя з дзяржаўных сістэмаў распаўсюду і друку), а таксама ў журналіста і рэдактара сайта Orsha.eu.

Працягваецца ціск на партал TUT.ВY. Літаральна ўчора Эканамічны суд г. Мінска ў закрытым паседжанні прызнаў законным рашэнне пазасудовай камісіі аб прызнанні матэрыялаў партала экстремистскімі. 15 супрацоўнікаў TUT.ВY і звязаных з ім арганізацый знаходзяцца за кратамі.

Наогул за кратамі ці пад хатнім арыштам сёння ў Беларусі знаходзіцца 25 супрацоўнікаў медыяарганізацый (без уліку работнікаў НН і Orsha.eu, лёс якіх пакуль невядомы).

У Гродне суд разглядае пытанне аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі мясцовага інтэрнэт-партала Hrodna.lifе.

У Брэсце за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» судзяць рэдактара навін сайта «Першы Рэгіён» Алега Супрунюка.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звяртае ўвагу, што:

  • пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам улады спрабуюць знішчыць беларускія незалежныя медыя;
  • вынік рэпрэсій супраць незалежным СМІ і журналістаў будзе супрацьлеглымі таму эфекту, на які разлічваюць іх ініцыятары. Грамадства замест верыфікаванай і выкладзенай у адпаведнасці з журналісцкай этыкай інфармацыі будзе чытаць матэрыялы, якія не адпавядаюць нават мінімальным прафесійным стандартам.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» патрабуе спыніць знішчэнне свабоднага слова ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства