viasna on patreon

Канцэрн Nestlé пасля крытыкі праваабаронцаў вырашыў скараціць рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні

2021 2021-07-06T14:52:21+0300 2021-07-06T15:54:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2021-06-23_19-08-34-632x632.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Швейцарскі канцэрн Nestlé плануе скараціць рэкламны бюджэт у Беларусі. Як піша Радыё Свабода, аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным каментары кампаніі, апублікаваным нямецкім выданнем RND.

У сваім каментары канцэрн намагаўся патлумачыць публікацыю сваёй рэкламы на беларускім дзяржаўным тэлебачанні адсутнасцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў і шырокім спектрам тавараў у Беларусі.

"Мы вельмі ўважліва сочым за развіццём падзей у Беларусі. Нашай мэтай было і будзе забяспечваць мясцовае насельніцтва Беларусі бяспечнай, смачнай і даступнай ежай. У прынцыпе, мы не пазыцыянуем сябе ў адпаведнасці з палітычнымі прынцыпамі краін, у якіх працуем, і не выконваем усіх законаў і санкцый", — патлумачыла сваю пазіцыю кампанія.

Суму, на якую Nestlé збіраецца скарачаць бюджэт у Беларусі, як і канкрэтную дату, калі гэта адбудзецца, кампанія не агучыла.

Нагадаем, больш за 50 няўрадавых і праваабарончых арганізацый з 18 краін звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Савета дырэктараў Nestlé Паўля Булке і генеральнага дырэктара Марка Шнайдара і заклікалі гэтую кампанію спыніць размяшчэнне рэкламы ва ўсіх дзяржаўных беларускіх СМІ.

Nestlé павінна неадкладна спыніць фінансаванне дзяржаўных СМІ ў Беларусі

Адкрыты ліст быў ініцыяваны нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй Libereco. Да закліку далучыўся і Праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства