viasna on patreon

Nestlé павінна неадкладна спыніць фінансаванне дзяржаўных СМІ ў Беларусі

2021 2021-06-24T16:54:07+0300 2021-07-06T14:48:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2021-06-23_19-08-34-632x632.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за 50 няўрадавых і праваабарончых арганізацый з 18 краін звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Савета дырэктараў Nestlé Паўля Булке і генеральнага дырэктара Марка Шнайдара і заклікалі гэтую кампанію спыніць размяшчэнне рэкламы ва ўсіх дзяржаўных беларускіх СМІ.

Адкрыты ліст быў ініцыяваны нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй Libereco. Да закліку далучыўся і Праваабарончы цэнтр "Вясна". 

Агулам каля 60 працэнтаў рэкламных ролікаў на Беларускім дзяржаўным тэлебачанні размяшчаюцца заходнімі карпарацыямі з ЕС, ЗША і Швейцарыі, уключаючы такія брэнды, як Mars, Maggi, Schwarzkopf і L'oréal. Але ніводная Заходняя кампанія не фінансуе дзяржаўную тэлепрапаганду рэжыму Лукашэнкі ў такой ступені, як Nestlé - прыкладна кожны трэці рэкламны ролік там размяшчаецца гэтай швейцарскай кампаніяй.

"Мы шакаваныя тым, што на Беларускім дзяржаўным тэлебачанні рэгулярна транслююцца прымусовыя прызнанні віны праціўнікамі рэжыму і палітвязнямі. Зусім нядаўна затрыманы блогер Раман Пратасевіч быў вымушаны даць тэлеінтэрв'ю і пастановачную прэс-канферэнцыю. Недапушчальна, што Nestlé плаціць за рэкламу ў кантэксце гэтай жахлівай дэманстрацыі запалоханых і паднявольных праціўнікаў рэжыму.

Nestlé, як і ўсе іншыя заходнія кампаніі, павінна неадкладна спыніць даваць рэкламу ў беларускіх дзяржаўных СМІ і больш не павінна быць саўдзельніцай цяжкіх злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў галіне правоў чалавека", - выказаўся прэзідэнт Libereco Ларс Бюнгер з нагоды публікацыі адкрытага ліста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства