viasna on patreon

Палітвязня Мікалая Дзядка хочуць абвінаваціць яшчэ па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса?

2021 2021-07-05T14:24:37+0300 2021-07-05T14:24:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziana_93.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 5 ліпеня працягваецца суд па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Яго затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3. На судзе ён падрабязна распавёў пра гэта. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Антон Цюменцаў.

Мікалай Дзядок у судзе. Фота: spring96.org
Мікалай Дзядок у судзе. Фота: spring96.org

Хадайніцтвы адваката

На папярэднім працэсе адвакат Яўген Маслаў заявіў шэраг хадайніцтваў. Напрыклад, запатрабаваць пратакол, каб устанавіць асобу, якая затрымлівала Мікалая Дзядка, бо на першым паседжанні яго прозвішча так і не агучылі, бо пракурор сказаў, што не можа разабраць почырк у пратаколе затрымання. Але ў гэтым хадайніцтве было адмоўлена, бо гэта расцаніла як зацягванне працэсу. Таксама Маслаў заявіў аб выкліку на суд у якасці сведак супрацоўнікаў ГУБАЗіКА Валханава, Хацько і Камароўскага, але гэтае хадайніцтва таксама было не задаволена.

Акрамя гэтага, адвакат пахадайнічаў аб запатрабаванні з ІЧУ і ЦІП даведку аб стане Дзядка пры паступленні туды 12 лістапада. Суддзя адмовіла, таму што 20 лістапада яго стан ужо быў зафіксаваны.

Маслаў таксама папрасіў прызначыць комплексную псіха-лінгвістычную экспертызу пастам у тэлеграм-канале Міколы Дзядка на прадмет наянаўсці там матэрыялаў, якія змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Маслаў прасіў даручыць яе правядзенне дацэнту факультэта міжнародных адносінаў БДУ Лебядзінскаму.

Суддзя дала час пракурору на выказванне сваёй пазіцыі па дадзенаму хадайніцтву.

5 ліпеня дзяржабвінаваўца Цюменцаў заявіў, што мяркуе абаснаваным хадайніцтва аб экспертызы. Але лічыць неабходным даручыць яе Камітэту судовых экспертыз, а не дацэнту факультэта міжнародных адносінаў БДУ, як прасіў адвакат. Пры гэтым, Цюменцаў папрасіў правесці экспертызу пастоў тэлеграм-канала Мікалая на выказванні ўзбуджаючага характару да адной групы асобы па адносінах да іншай групы асобаў аб'яднаных прафесійнай дзейнасцю. Дзядок і Маслаў былі супраць пастаноўкі гэтага пытання на экспертызу, бо гэта выходзіць за межы абвінавачвання, а закранае артыкул 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці). Суддзя ўзяла час на вырашэнне гэтага хадайніцтва.

У судзе аб'яўлены перапынак да заўтра.

У чым абвінавачваюць палітвязня?

Па дадзеных следства, днём 23 жніўня 2020 года Мікалай Дзядок прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску, падчас якога, "усведамляючы супрацьпраўнасць сваіх дзеянняў і аказваючы відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, ён разам з неўстаноўленымі асобамі парушаў грамадскі спакой і блакаваў руху транспарту".

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Мікалай Дзядок на працягу некалькіх гадоў адміністраваў радыкальны тэлеграм-канал "Мiкоlа". Па матэрыялах справы, "для прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь Дзядок неаднаразова распаўсюджваў розныя матэрыялы на кіраваным ім тэлеграм-канале выкарыстоўваючы метады, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, штучнае нагнятанне напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, распаўсюджванне ідэалогіі экстрэмізму". Такія заклікі пачаліся з 4 жніўня.

Падчас затрымання ў ходзе ператрусу жылля выяўленыя і канфіскаваныя шкляныя бутэлькі з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, якія згодна з заключэннем эксперта ГКСЭ з'яўляюцца прадметамі, якія дзейнічаюць на выкарыстанні гаручых рэчываў.

Такім чынам, Мікалаю Дзядку прад'яўленае абвінавачванне па:

  • ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту);
  • ч. 2 арт. 361 (распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаннем глабальнай сеткі Інтэрнэт);
  • ч. 1 арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

Храналогія суда над палітзняволеным Мікалаем Дзядком:

У Мінгарсудзе пачалі судзіць палітзняволенага Мікалая Дзядка. Ён не прызнае віну

Мікола будзе дапытаны напрыканцы судовага следства пасля допыту сведак і даследвання ўсіх матэрыялаў справы.

Душылі падушкай, засоўвалі бутэльку ў рот. На судзе палітвязень Дзядок распавёў пра катаванні і збіццё

У Мінскім гарадскім судзе 1 ліпеня адбываецца другое паседжанне па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства