viasna on patreon

Баранавічы: год “хіміі” за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг

2021 2021-06-28T20:44:55+0300 2021-06-28T20:44:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sud-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна. Фота: intex-press.by

Суд Баранавіцкага раёна. Фота: intex-press.by

Судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 28 чэрвеня разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Муравейкі, 1989 года нараджэння, за здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Юльяна Шчэрба.

Па інфармацыі Вярхоўнага суда, абвінавачаны Муравейка, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, 24 траўня 2021 года сарваў дзяржаўны сцяг, замацаваны ля ўваходу ў будынак Баранавіцкага гарадскога ЖКГ, зламаўшы пры гэтым дрэўка сцяга.

У судовым пасяджэнні Муравейка віну ў здзяйсненні злачынства прызнаў цалкам.

Змякчальнымі абставінамі суд прызнаў чыстасардэчнае раскаянне ў здзейсненым злачынстве, абцяжваючай адказнасць акалічнасцю, - здзяйсненне злачынства асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.

У судовых спрэчках дзяржаўным абвінаваўцам суду была выказана прапанова аб прызначэнні Сяргею Муравейку пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год.

Суд прызнаў Муравейку вінаватым у здзеку над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь і на падставе арт. 370 КК прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства