viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу за 25 чэрвеня Дапоўнена

2021 2021-06-25T11:14:13+0300 2021-06-28T09:55:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/znak-03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з кватэр, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
Максім Знак і Марыя Калеснікава.
Максім Знак і Марыя Калеснікава.

Генпракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай і адваката Максіма Знака.

Яны абвінавачваюцца па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: 

  • ч.1 арт.357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (да 12 гадоў пазбаўлення волі) 
  • ч.3 арт.361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (да 5 гадоў пазбаўлення волі) 
  • ч.1 арт.361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім (да 7 гадоў пазбаўлення волі)

Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапега, затрыманых 23 траўня ў Мінску ў выніку пасадкі самалёта Ryanair Афіны — Вільня, перавялі пад хатні арышт.

Сёння адвакат Соф'і Сапега Антон Гашынскі ў эфіры тэлеканала «Дождь» пацвердзіў інфармацыю аб тым, што дзяўчыну перавялі пад хатні арышт, піша "Наша Ніва"


Суд Чыгуначнага раёну Гомля прыняў рашэнне аб прызнанні  тэлеграм-каналу «БМЗ Для Жизни ЧАТ» экстрэмісцкім.

Такое вырашэнне было прынятае, нібыта, праз «распаўсюд публікацыяў з заклікамі да масавых закалотаў, распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варожасці», паведамляе ТГ-канал МУС.


Пасля 15 сутак не выйшаў на волю былы памочнік пракурора Першамайскага раёна Мінска Яўген Бабак. Ён меўся выйсці сёння не пазней за 10-ю гадзіну раніцы.

Імаверна, яму «працягнулі» суткі. Пры затрыманні Бабака была разгромлена яго кватэра, піша "Наша Ніва".


25 чэрвеня адбыўся чарговы суд па справе шматразовага чэмпіёну свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Сборная ЗОЖ», Маскоўскі абласны суд адмовіў у скарзе адвакатаў на рашэньне аб экстрадыцыі спартоўца ў Беларусь. Суд пастанавіў, што яму не пагражаюць катаванні па вяртаньні на радзіму, а крымінальны пераслед не з'яўляецца палітычна матываваным.


У Нясвіжы быў затрыманы Дзмітрый Руткоўскі.  Ён актыўна ўдзельнічаў у асуджэнні вынікаў выбараў.  Працаваў  у Літве дальнабойнікам. Прыехаў у РБ і яго па тэлефоне праз пару дзён знайшлі і павезлі папярэдне ў Нясвіжскае РАУС.


Лекарка Ніка Валер'еўна Сяховіч напісала, што да яе па прапісцы прыйшлі супрацоўнікі МУС, пра што паведамілі людзі, якія ў яе здымаюць кватэру. Неўзабаве супрацоўнікі органаў прыйшлі да яе па адрасе пражывання, ламіліся ў дзверы. Ніка паспела напісаць сябрам і блізкім, а таксама на працу, бо сёння павінна была дзяжурыць у бальніцы. Дзверы, са слоў, не адчыняла, але неўзабаве перастала выходзіць на сувязь. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства