viasna on patreon

Палітвязня Уладзіміра Няронскага ў калоніі пазбавілі перадач да жніўня

2021 2021-06-19T14:16:15+0300 2021-06-28T08:49:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzimit_sud_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага, асуджанага да трох гадоў пазбаўлення волі, у папраўчай калоніі №15 на Магілёўшчыне пазбавілі прадуктовых перадач да 4 жніўня. Пра гэта "Вясне" паведаміла ягоная жонка Марына. Прычына дысцыплінарнага спагнання — невядомая, але жонка мяркуе, што гэта звязана з тым, што Уладзімір асуджаны па "палітычнай" справе. 

Палітвязень Уладзімір Няронскі ў судзе 12 студзеня. Фота: spring96.org
Палітвязень Уладзімір Няронскі ў судзе 12 студзеня. Фота: spring96.org

Як распавяла Марына, яна дазналася пра забарону на перадачы 16 чэрвеня, калі ўжо прыехала з 50-грамовай перадачай у Вейна, дзе знаходзіцца калонія №15. На наступны дзень прыйшоў ліст ад Уладзіміра, дзе ён сам і паведаміў гэта. 

"Але не забароненыя бандэролі, лісты, можна класці грошы на рахунак", — кажа Марына. 

Уладзімір Няронскі ужо працуе ў калоніі. Па словах Марыны, яны з адвакатам рыхтуюць наглядную скаргу на прысуд Лагойскага раёна, якім палітвязня асудзілі да 3 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама Уладзімір вельмі ўзрадаваўся навіне пра змены ў Крымінальны кодэкс, згодна з якімі яму будзе пералічаны тэрмін адбыцця пакарання. У СІЗА палітвязень утрымліваўся восемь месяцаў, то бок большую частку пакарання ён ужо адбыў. 

Па інфармацыі праваабаронцаў, многіх палітвязняў пазбаўляюць перадач, як толькі яны прыбываюць у месцы адбыцця пакарання. Прычына — «палітычны» артыкул, па якім чалавека асудзілі да пазбаўлення волі. Адміністрацыя калоніі выкарыстоўвае гэта як дадатковы спосаб ціску на палітвязня.


Нагадаем, 2 лютага суд Лагойскага раёна асудзіў палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Судзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў Няронскага вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342. Палітвязня абвінавацілі ў закліках у сваіх роліках "Слуцк для жизни" да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Слуцку, Мазыры, Брэсце, Бабруйску, Магілёве. Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і палітыкам Мікалаем Статкевічам. Таксама Няронскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага.  

Адрас для лістоў:
ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183

Уладзіміру Уладзіміравічу Няронскаму

Храналогія суда над Уладзімірам Няронскім:

Да трох гадоў калоніі асудзілі аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага

Суд Лагойскага раёна асудзіў 2 лютага палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Судзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў Няронскага вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342.

Абаронца Няронскага: Амаль за восем месяцаў следства так і не здабыла доказаў яго віны па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса

"Вясна" публікуе аргументы абаронцы Уладзіміра Няронскага, згодна з якімі віна палітвязня па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса не даказаная.

"Чалавек выказвае меркаванне, а вы кажаце: "Паверыўшы ў сваю беспакаранасць". Апошняе слова Няронскага ў судзе

29 студзеня Уладзімір Няронскі выступіў у судзе з апошнім словам. Вось што ён сказаў — публікуем стэнаграму прамовы палітвязня.

Пракурор запрасіў для Уладзіміра Няронскага 3 гады "калоніі"

"Вясна" працягвае назіраць за гэтым судовым працэсам: сёння адбудуцца спрэчкі бакоў, а Няронскі выступіць з апошнім словам.

Суд над палітвязнем Няронскім: Агучаны матэрыялы СМІ, якія нібы падцвярджваюць, што ў Беларусі былі дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак

Суд Лагойскага раёна 20 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

"Што вы зрабілі, калі я сядзеў у турме, — людзей забілі!" Трэці дзень суда на палітвязнем Няронскім

Суд Лагойскага раёна 14 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Суд над палітзняволеным блогерам "Слуцка для жизни" Уладзімірам Няронскім працягваецца

Суд Лагойскага раёна 13 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Першы суд па “справе Ціханоўскага”. У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага

У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 369 (Абраза прадстаўніка ўлад

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства