viasna on patreon

У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў Дапоўнена

2021 2021-05-28T17:28:49+0300 2021-05-31T15:57:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_90_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэст 10 жніўня. Фота: Белта

Брэст 10 жніўня. Фота: Белта

У судзе Ленінскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы за масавыя беспарадкі 10 жніўня супраць яшчэ 12 чалавек. Усіх абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Гэта ўжо трэцяя "партыя" абвінавачаных па артыкуле 293 КК. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна, дзяржабвінавачанне падтрымліваюць Бараноўскі і Шарко. Усяго ў калонію на тэрміны ад 3 да 5 гадоў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў" брэсцкія суды адправілі ўжо 22 чалавекі. 

Хто ў гэты раз апынуўся на лаве падсудных?  

  1. 26-гадовы палітвязень Раман Гваздзёлка
  2. 19-гадовы Мікіта Ганчароў
  3. Вадзім Жылінскі
  4. 29-гадовы палітвязень Дзяніс Жук 
  5. Арцём Клімчук
  6. Дзмітрый Князеў
  7. 32-гадовы палітвязень Юрый Кузьміч
  8. Дзмітрый Панько
  9. 28-гадовы палітвязень Антон Сотнікаў
  10. 18-гадовы Аляксандр Целешман
  11. 30-гадовы палітвязень Дзмітрый Тур
  12. Максім Шатохін

У чым іх абвінавачваюць? 

Паводле версіі следства, падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Брэста абвінавачаныя груба парушылі грамадскі парадак, учынілі пагромы, нанеслі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі і нагамі, рознымі прадметамі. У ход ішлі дошкі, палкі, вулічныя скрыні для смецця, фрагменты лавак, тратуарнай пліткі і асфальту, бутэлькі, камяні, металічныя балты, ёмістасці з фарбай, піратэхнічныя вырабы. 

У выніку беспарадкаў, па версіі следства, пацярпелі 24 сілавіка. З іх пацярпелымі па справе прызнаныя 19 чалавек. Адзін супрацоўнік атрымаў дзве раны каля вялікага пальца правай кісці, якія адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў. У астатніх — пабоі. Акрамя таго, абвінавачаныя спрабавалі ўжыць гвалт і прычыніць цялесныя пашкоджанні яшчэ траім сілавікам, заявіў у судзе дзяржабвінаваўца. 

Усяго ж па справе агульная сума нанесенай, па версіі следства, шкоды — каля 24 тысяч рублёў: пашкоджаныя 13 аўтамабіляў міліцыі, адзін аўтобус, шчыты, шлемы, бронекамізэлькі, асфальт, тратуарная плітка, лаўкі, урны, дрэвы.

Усе пацярпелыя адмовіліся ад пазоваў аб кампенсацыі маральнай або маёмаснай шкоды да абвінавачаных.

Амаль усе абвінавачаныя прызналі віну часткова. Раман Гваздзёлка віну не прызнаў, Дзмітрый Князеў і Арцём Клімчук цалкам прызналі віну. Аляксандр Целешман адмовіўся ад дачы паказанняў.

"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"

У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі.

Як пакаралі іншых фігурантаў гэтай справы?

10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста агучылі прысуд па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра. Суддзя Вера Філонік асудзіла адразу дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 гады калоніі:

  1. палітзняволены таксіст Цімур Рызапур — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  2. палітвязень Аляксандр Драздоў — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  3. палітзняволены студэнт Ілля Мігно — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  4. палітзняволеныя сын і бацька Ягор і Віталь Пракапчукі — па 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  5. палізняволены Сяргей Салоха (30-гадовы ІП) — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; 
  6. палітвязень Сяргей Крыўчэня — 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  7. Сяргей Гацкевіч (непаўнагадовы 11-класнік) — 3 гады выхаваўчай калоніі; 
  8. Дзяніс Хазей (непаўнагадовы другакурснік каледжа) — 3 гады выхаваўчай калоніі.

У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў яшчэ 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі:

  1. 18-гадовая палітзняволеная Віталія Бандарэнка — 4 гады калоніі агульнага рэжыму; 
  2. 26-гадовы былы дэсантнік Дзяніс Марусевіч — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; 
  3. 22-гадовы Уладзімір Рубашэўскі — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  4. 21-гадовы Марк Салонікаў — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  5. 27-гадовы Віктар Панцялееў — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  6. 20-гадовы Даніла Бандарук — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (па ч. 1 арт. 339 і па ч. 2 арт. 293);
  7. 32-гадовы Вячаслаў Касцючык — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  8. 20-гадовы Максім Зіневіч — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  9. 24-гадовы Міхаіл Калішук — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; 
  10. непаўналетні Аляксандр Вінярскі — 3 гады выхаваўчай калоніі (узялі пад варту ў зале суда);
  11. непаўналетні Эдуард Кудынюк — 3 гады выхаваўчай калоніі (узялі пад варту ў зале суда);
  12. 22-гадовы Андрэй Грышчук — 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; 
  13. 23-гадовы Сіман Канцэвіч — 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства