viasna on patreon

Затрыманні супрацоўнікаў TUT.BY, ператрус у былога суддзі: хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 25 траўня Дапоўнена

2021 2021-05-25T15:58:40+0300 2021-05-25T19:15:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/packo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Пацко

Аляксей Пацко

25 траўня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Менск 

МЗС Расеі паведаміла ТАСС, што грамадзянку краіны Сафію Сапегу затрымалі «па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў у жніўні-верасні 2020 года». МЗС Расіі піша, што пакуль вырашаецца, ці будзе абраная мера стрымання да Сафіі, ці яе вызваляць на працягу трох сутак. Расійскі консул сустрэўся з бацькамі Сапегі, а адвакат Сафіі прыступіў да працы. 

Увечары стала вядома, што абраная мера стрымання дзяўчыны: утрыманне пад вартай на тэрмін два месяцы. Аб гэтым BBC паведаміў яе адвакат Аляксандар Філановіч.


Следчы камітэт паведаміў, што завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Мікалая Дзядка. Па дадзеных следства, днём 23 жніўня 2020 года абвінавачваны прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску, падчас якога, усведамляючы супрацьпраўнасць сваіх дзеянняў і аказваючы відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, ён разам з неўстаноўленымі асобамі парушаў грамадскі спакой і блакаваў руху транспарту.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Мікалай Дзядок на працягу некалькіх гадоў адміністраваў радыкальны телеграм-канал. У дадзены момант у следства нібыта маюцца неабвержныя доказы, якія сведчаць аб здзяйсненні фігурантам дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Па завяршэнні расследавання Мікалаю Дзядку прад'яўленае абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342, 361, 295-3


Перасталі выходзіць на сувязь супрацоўнікі SMM-каманды TUT.BY Аля Буркоўская і Максім Пушкін. Таксама знікла сувязь з мужам Алі —  Дзянісам Буркоўскім, ён працуе ў праекце 42. Афіцыйнай інфармацыі пра іх месцазнаходжанне няма. 

Таксама была затрыманая супрацоўніца раздзела "Лэдзі" TUT.BY Анастасія Пруднікава: пра гэта паведаміў ейны муж. Ён распавёў, што да мужа і жонкі дадому каля 12 гадзін прыйшлі супрацоўнікі ДФР КДК, правялі ператрус і павезлі Насцю. Паводле ягоных слоў, яны патлумачылі, што следчыя дзеянні праводзяцца "ў рамках справы TUT.BY".

UPD: Максім Пушкін і Анастасія Пруднікава выйшлі з ДФР. Яны знаходзіцца пад падпіскай пра неразгалошванне. У Пушкіна канфіскавалі тэхніку, ператрус таксама прайшоў дома ў Пруднікавай. Аля і Дзяніс Буркоўскія пакуль не выйшлі на сувязь.

Пінск

Пінская міжраённая пракуратура прыйшла з ператрусам у кабінет памочніка адваката, былога суддзі горада Пінска і Пінскага раёна Аляксея Пацко. Дзясятага жніўня Аляксей Васільевіч адмовіўся суддзіць адміністрацыйна затрыманых людзей. Падстава для ператруса — санкцыя, выдадзеная пракурорам горада. Падчас ператрусу вынятая тэхніка і дакументацыя.

Верагодна, зараз Аляксей знаходзіцца не ў Беларусі. Затрыманая ягоная маці — Таццяна Пацко.

UPD: Пацко сапраўды знаходзіцца за мяжой, ягоную маці адпусцілі пасля дачы паказанняў.


Ліда

У Лідзе затрыманы Андрэй Астрацоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства