viasna on patreon

Брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнду падазраюць яшчэ і ў абразе прэзідэнта

2021 2021-04-29T10:32:06+0300 2021-04-29T10:32:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sharenda_family.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паліна Шарэнда-Панасюк і Андрэй Шарэнда. Фота з Facebook

Паліна Шарэнда-Панасюк і Андрэй Шарэнда. Фота з Facebook

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Беларусі распачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 КК РБ), паведамляе "Еўрарадыё".

Справа была ўзбуджаная па выніках праверкі. Прадметам праверкі было інтэрв'ю ад 29 сакавіка 2021 года, "у якім ад імя мясцовага актывіста Андрэя Шарэнды ўтрымліваюцца заклікі да пратэстаў, а таксама фармулёўкі і выразы, якія публічна абражаюць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", гаворыцца ў паведамленні Генпракуратруры.

Раней у дачыненні да Андрэя Шарэнду ўжо была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 361 — "заклікі да дзеянняў у шкоду нацыянальнай бяспекі". 17 красавіка дадому да Андрэя прыйшлі з ператрусам сілавікі, канфіскавалі тэхніку.

Нагадаем, што жонка Андрэя Паліна Шарэнда-Панасюк з 3 студзеня знаходзіцца ў СІЗА па справе аб гвалце над міліцыянтам. Па словах Андрэя, Паліна "не прызнае следчых, якія ходзяць да яе, і не дае ніякіх паказанняў, бо лічыць іх злачынцамі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства