viasna on patreon

"Усе справы сфабрыкаваныя!" Аляксандра Арановіча асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі

2021 2021-04-27T15:07:42+0300 2021-04-27T15:28:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aranovich_viasna_18.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітзняволены Аляксандр Арановіч. Фота: spring96.org

Палітзняволены Аляксандр Арановіч. Фота: spring96.org

У судзе Ленінскага раёна Гродна 27 красавіка агучылі прысуд па крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча.

Суддзя Алена Пятрова палічыла віну палітвязня ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК, даказанай і пакарала Арановіча шасцю гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Менавіта такі тэрмін запрасіў для абвінавачанага пракурор Дзяніс Корда. 

Пракурор просіць пакараць кіроўцу аўтадома "Страна для жизни" Арановіча шасцю гадамі калоніі

У судзе Ленінскага раёна Гродна 22 красавіка адбыліся спрэчкі па крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча.

Да агалошвання рашэння Аляксандр Арановіч выступіў з апошнім словам. Сярод іншага ён адзначыў: 

"Усе справы сфабрыкаваныя, абараніцца не далі. Усе зацікаўленыя, каб мяне асудзіць і пасадзіць!"

Нагадаем, Аляксандра Арановіча абвінавачвалі ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня (ч. 1 арт. 342 КК). Таксама яго абвінавачвалі ў захоўванні на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах старой дымавой шашкі (ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК - падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадкаў).

Мужчыну затрымалі 29 траўня мінулага года. У СІЗА яго ўжо паставілі на прафілактычны ўлік. 

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Аляксандра Арановіча палітычным вязнем. 

Маніторынг гэтага судовага працэса вёў праваабаронца Р. Юргель

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства