viasna on patreon

Прысуд палітыку Уладзіміру Няпомняшчых: два гады і шэсць месяцаў калоніі Дапоўнена

2021 2021-04-07T12:35:39+0300 2021-04-08T08:14:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niapomniashchyh-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых. Фота: Гомельская Вясна.

Уладзімір Няпомняшчых. Фота: Гомельская Вясна.

У судзе Савецкага раёна Гомеля 7 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да грамадскага дзеяча і палітыка Уладзіміра Няпомняшчых.

Суд над ім распачаўся 29 сакавіка і ад самага пачатку з’яўляўся фактычна закрытым, бо адбываецца на тэрыторыі Гомельскага СІЗА № 3. Адвакат даў падпіску аб неразгалошанні, таму асаблівых падрабязнасцяў справы няма.

Гомельскаму грамадскаму актывісту і палітычна зняволенаму прад'яўленае абвінавачванне за публічную абразу пракурора (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса) і артыкул 366 КК (пагроза гвалту службовай асобе). Ён знаходзіцца пад вартай з 25 снежня мінулага года, адпаведна следства доўжылася тры месяцы.

Справу разглядае суддзя  Аляксандр Мохараў. Пракурор - Журакоўскі.

Па матэрыялах следства, Уладзіміра Няпомняшчых абвінавачваюць у абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай непасрэдна ў залі суда. Пасля абвяшчэння прысуду 26 лістапада Георгію Васіленку за падняты на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг на гомельскай плошчы, дзе Жураўская падтрымлівала дзяржабвінавачванне, актывіст сказаў: «Арганізаваная злачынная група». 

Уладзімір Няпомняшчых віны не прызнае і заяўляе, што гэты выраз меў дачыненне да абвешчанага крымінальнага прысуду.

31 сакавіка ў судзе адбыліся судовыя спрэчкі. Адвакат палітыка нічога не каментуе наконт сёняшняга паседжання бо даў падпіску аб неразгалошанні.

Абвінавачваемаму можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці год.

Сёння суддзя Мохараў прызнаў Уладзіміра Няпомняшчым вінаватым і прысудзіў да  двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

На карысць пакрыўджанай пракуроркі Алесі Жураўскай суд вырашыў спагнаць а асуджанага 1 000 рублёў, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства