viasna on patreon

За пудзіла прэзідэнта пракурор запрасіў абмежаванне волі для траіх берасцейцаў Дапоўнена

2021 2021-03-30T15:46:19+0300 2021-03-30T21:28:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berascie-pudzily-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На першай лаўцы - Андрэй Колас, Вольга Завадская і Юлія Бодак. Фота: Вясна-Брэст

На першай лаўцы - Андрэй Колас, Вольга Завадская і Юлія Бодак. Фота: Вясна-Брэст

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 30 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы за вывешванне у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Абвінавачваюцца жыхары Берасця Андрэй Колас і палітычна зняволеныя Вольга Завадская ды Юлія Бодак.

Вольгу Завадскую затрымалі 17 студзеня, а Юлію Бодак 18 лютага. Ад моманту затрымання да суда ўсё трое знаходзіліся пад хатнім арыштам.

Справу разглядае суддзя Іна Клышпач.

berascie-pudzily-sud-3.jpg
На малюнку пракурор и суддзя

Паводле версіі следства, 23 кастрычніка мінулага года пудзіла вырабілі і прывезлі да месца "імправізаванага пакарання" на Варшаўскай шашы дзве дамы - 35-гадовая Юлія і 32-гадовая Вольга. А падняццем яго на "лобнае месца" займаўся 37-гадовы Андрэй, разам з «неўстаноўленай асобай», з якім той пазнаёміўся ў адным з чатаў.

Сёння на судовым працэсе пракурор запрасіў для Вольгі Завадскай і Юліі Бодак тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу - «хатняя хімія», а для Андрэя Коласа - тры гады пазбаўлення волі з накіраваннем, піша тэлеграм-канал Белсата. 

Прысуд будзе вынесены ў 15-30 1 красавіка.

Будзе дапоўнена.

Пачаўся суд за развешванне пудзіла прэзідэнта

На судзе былі апытаныя абвінавачваныя наконт вывешанага ля Варшаўскай шашы вялізарнага мусарнага пакета. На ім былі белыя аркушы паперы з надпісамі. Па версіі следства, гэткі перформанс праявіў "асаблівы цынізм" да грамадств

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства