viasna on patreon

Палітвязня Іллю Лабацэвіча пазбавілі спатканняў, пасылак і перадач. Зараз ён у лякарні праз тромб

2021 2021-03-18T11:55:22+0300 2021-03-18T12:06:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/labacevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Лабацэвіч з маці. Фота з архіва маці

Ілля Лабацэвіч з маці. Фота з архіва маці

Палітвязня Іллю Лабацэвіча ў калоніі пазбавілі спатканняў, пасылак і перадач да 16 траўня праз незразумелыя прычыны. Зараз ён у лякарні.

Пра гэта "Вясне" паведаміла маці палітвязня – Наталля Лабацэвіч. Гэта распавёў ёй намеснік ПК №17, калі ўчора, 17 сакавіка, яна прыехала ў Шклоў, каб перадаць сыну перадачку. Ён сказаў, што Іллю пазбавілі гэтага праз "пад'ём" і тое, што "некуды хадзіў" –  ніякіх падрабязнасцей маці не паведамілі. Спадарыні Наталлі таксама паведамілі, што яна не атрымлівае лістоў ад сына, таму што ён "не хоча іх пісаць".

Таксама ўжо не з калоніі, а праз іншых людзей маці даведалася, што Ілля зараз знаходзіцца ў лякарні: у яго ўтварыўся тромб у назе. 

"Але калі б я не прыехала ў Шклоў, нават не даведалася б, што адбываецца з сынам", – абураецца жанчына.

Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах

Ілля Лабацэвіч працаваў з 17 гадоў на цяжкіх працах: быў грузчыкам, цесляром, муляром, бетоннікам, стропалем – апошняя праца яму падабалася асабліва.


Ілля Лабацэвіч – жыхар Наваполацка, асуджаны на паўтары гады калоніі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса.  

14 верасня, у адзін з нядзельных маршаў, Ілля гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Яны вырашылі заступіцца за хлопца. У выніку іх таксама пачалі збіваць. Ілля стаў бараніць ад удараў маці, за што атрымаў сур'ёзны ўдар па галаве дубінкай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства