viasna on patreon

Палітвязня з Рэчыцы асудзілі на год і два месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі

2021 2021-03-12T19:08:38+0300 2021-03-12T19:08:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihalka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 10 сакавіка суд Рэчыцкага раёна вынес прысуд жыхару Рэчыцы, палітвязню Уладзіміру Міхалку за абразу Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, піша "Флагшток".

mihalka.jpg
Уладзімір Міхалка

Суд прызнаў Міхалку вінаватым у злачынствах, прадугледжаных арт. 368 КК РБ "Публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і арт. 369 КК РБ "Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў". Рэчычаніну прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год і 2 месяцы з адбываннем яго ў калоніі агульнага рэжыму.

Як лічаць у Следчым камітэце, яшчэ 1 верасня 2020 года Уладзімір Міхалка, у час, калі ў дачыненні да яго вёўся адміністрацыйны працэс, на вуліцы Савецкай, у раённай бальніцы, у будынку РАУС і ў іншых грамадскіх месцах у прысутнасці іншых грамадзян шматразова публічна ў славеснай форме выказваў абразы на адрас Лукашэнкі. Па дадзеных следчых, Міхалка ў гэты час знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіміра Міхалкі было заведзена 27 лістапада. Ён быў затрыманы ў канцы снежня. Мужчына прызнаны палітвязнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства