Гродна: пасажыр збітага таксіста Аляксея Лапы не прыйшоў на свой суд, і яго абвясцілі ў вышук
10 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні мусіў адбыцца працяг разгляду крымінальнай справы супраць гарадзенца Ігара Лазавіка, які са сведкі па гучнай справе таксіста Аляксея Лапы ператварыўся ў абвінавачанага па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у адносінах да міліцыянта). Аднак на пасяджэнне Лазавік не з'явіўся. Па звестках адваката, ён з'ехаў з краіны.
Суддзя Віталь Лабоцкі пастанавіў абвясціць Лазавіка ў вышук і ў выпадку затрымання змяніць меру стрымання на заключэнне пад варту. Разгляд крымінальнай справы прыпынены.
У ноч з 11 на 12 жніўня быў пасажырам у таксі Аляксея Лапы, калі іх спыніла міліцыя і пачала моцна збіваць. Аляксей Лапа праходзіў лячэнне ў шпіталі, а затым на яго была заведзена крымінальная справа за гвалт у адносінах да міліцыі. У выніку Аляксей таксама змог з'ехаць з краіны перад прысудам. У адносінах да Ігара Лазавіка крымінальная справа была распачатая 20 кастрычніка.
Сведка, які стаў абвінавачаным. У Гродне пачалі судзіць Ігара Лазавіка
Гродна: На судзе па крымінальнай справе Ігара Лазавіка працягваецца допыт сведкаў
Збіты амапаўцамі таксіст Аляксей Лапа не з'явіўся на свой прысуд. Яго абвясцілі ў вышук