viasna on patreon

Павіншуй жанчын з 8 сакавіка паштоўкамі #FLOWERPOWER Фота

2021 2021-03-06T14:44:43+0300 2021-03-06T15:02:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/otkrytki_rus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з творчай камандай аднадумцаў яшчэ ў 2019 годзе стварылі серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка #FLOWERPOWER, якія нагадваюць беларускам і беларусам аб праўдзівым прызначэнні гэтага дня. Гістарычна гэты дзень – не проста "жаночы дзень", а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці. Жанчыны ў многіх краінах выходзілі ў гэты дзень на дэманстрацыі і пікеты, прыцягваючы грамадскую ўвагу да сваіх праблем. Паступова свята страціла сваю прававую афарбоўку і стала днём прызнання мужчын у каханні і вернасці, а таксама днём дарэння жанчынам кветак і іншых падарункаў. Таму праваабаронцы "Вясны" не змаглі таксама застацца ў баку. Прапаноўваем павіншаваць блізкіх жанчын паштоўкамі #FLOWERPOWER. Заклікаем таксама даслаць паштоўкі палітычным зняволеным жанчынам, якіх на дадзены момант ў Беларусі налічваецца 38 – іх поўны спіс можна знайсці ў нашай табліцы.

*Восем варыянтаў паштовак на дзвюх мовах і іх адваротны бок можна спампаваць тут. Таксама спампаваць паштоўкі можна тут.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства